Вы тут

Ехалі на БМВ, скралі веласіпед


У сталіцы затрыманы маладыя людзі, якія, перасоўваючыся на «БМВ-Х5», скралі прывязаны да дрэва веласіпед. Супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС г. Мінска давялося вышукваць гаспадара двухколавай маёмасці.

Потым высветлілася, што мінчанін катаўся на веласіпедзе, калі знаёмы прапанаваў яму выправіцца разам на машыне на лецішча. Малады чалавек вырашыў пакінуць свайго «каня» проста на вуліцы і прывязаў яго веласіпедным тросам да дрэва непадалёку ад прыпынку грамадскага транспарту па Даўгінаўскім тракце.

Уначы побач на БМВ праязджалі маладыя людзі, якія, убачыўшы такі малюнак, неўзабаве вырашылі вярнуцца. Адзін з іх, узброіўшыся сякерай, падышоў на дрэва і перасек трос. Паля гэтага сеў на веласіпед і паспрабаваў з'ехаць, аднак задуме перашкодзіў аўтапатруль. Маладых людзей (22 і 24 гады) даставілі ў райаддзел міліцыі.

Паколькі ніхто з заявай пра крадзеж веласіпеда не звяртаўся, супрацоўнікам крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС давялося самім шукаць уладальніка двухколавай машыны. На тым самым дрэве, а таксама на прылеглай тэрыторыі былі расклеены аб'явы. Гаспадар маёмасці аб'явіўся толькі праз некалькі дзён. Высветлілася, што ўвесь гэты час ён знаходзіўся на лецішчы ў сябра і наконт веласіпеда нават не хваляваўся. Што цікава, падчас разбору было высветлена: маладыя людзі, якія скралі двухколавую машыну, і пацярпелы... знаёмыя паміж сабой. Кошт скрадзенага склаў 4,5 мільёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.