Вы тут

Больш грошай


Будуць атрымліваць бюджэтнікі з улікам новага павышальнага каэфіцыента да тарыфнай стаўкі.

Такое рашэнне прапісана ў пастанове Савета Міністраў №331, апублікаванай днямі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Павышальныя каэфіцыенты да акладу работнікаў дзяржаўных арганізацый і іншых устаноў, якія атрымліваюць субсідыі, устанаўліваюцца з пачатку другога квартала (з красавіка). На даплату пойдуць грошы рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў, што вызваліліся пасля аптымізацыі структуры і колькасці супрацоўнікаў і засталіся ў выніку эканоміі іншых сродкаў, прадугледжаных на функцыянаванне прадпрыемстваў. Дадатковае павышэнне, разлічанае з прымяненнем павышальнага каэфіцыента, не ўдзельнічае ў фарміраванні тарыфнай стаўкі, не з'яўляецца павышэннем, якое фарміруе аклад работніка, і не ўлічваецца пры вызначэнні надбавак, даплат і прэмій. Канкрэтныя памеры каэфіцыентаў устанаўліваюць кіраўнікі арганізацый.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.