Вы тут

Сталіца павінна быць узорам


Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці Мінска, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт выказаў занепакоенасць выкананнем яго даручэнняў, якія датычацца сталіцы. «Даручэнняў было вельмі шмат, я ўжо выказваў сваю занепакоенасць, што пакуль не бачу іх выканання, што, вядома, непрымальна, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тым больш, што яны не касмічныя».

На думку Прэзідэнта, у мэра Мінска каласальныя магчымасці, якія дазваляюць аператыўна выканаць даручэнні кіраўніка дзяржавы. «У Мінску працы шмат. Мэр Мінска — гэта цяжкая праца, увесь час на вачах. Мінск павінен дынамічна развівацца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў павышэння адказнасці кіруючых кадраў усіх узроўняў.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся развіццём прамысловасці Мінска, паколькі ад яе шмат у чым залежыць развіццё прамысловасці ў краіне, рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў. Прэзідэнт пасля майскіх святаў мае намер наведаць МАЗ, МТЗ, Мінскі маторны завод.

«Ёсць пытанні па шэрагу аб'ектаў, якія нашы гора-інвестары не пабудавалі, узяліся і не зрабілі. Напрыклад, насупраць «Мінск-Арэны» ў Лябяжым», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама закрануў пытанне будаўніцтва невялікага функцыянальнага цэнтра мастацкай гімнастыкі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на эканомію сродкаў пры ўзвядзенні цэнтра і запатрабаваў распрацаваць найбольш аптымальны варыянт суадносінаў кошту і якасці, будаваць без празмернасцяў.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні добраўпарадкавання горада да Дня Перамогі, падкрэсліўшы, што ў тэрміновым рэжыме Мінск неабходна прывесці ў належны стан.

«Кіраўнік дзяржавы добра ведае і бачыць патэнцыял Мінска і аб'ектыўна патрабуе павышэння прадукцыйнай работы на ўсіх узроўнях кадравых ступеняў. І калі кіраўнік прадпрыемства сёння не спраўляецца са сваімі абавязкамі, то гэта павінна стаць прадметам разгляду адпаведных выканаўчых органаў улады, таму што недапушчальна, каб не выконваліся прагнозныя паказчыкі, недапушчальны непарадак і безадказнасць, якія, на жаль, у працоўных калектывах, на вытворчасцях часам бываюць. Гэта пытанні — пачынаючы ад недагледжанасці тэрыторыі і заканчваючы невыкананнем прагнозных паказчыкаў, несвоечасовай выплаты заработнай платы, несвоечасовага разліку за энергарэсурсы», — сказаў журналістам пасля нарады памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон. «Таму павялічыць адказнасць кадраў усіх узроўняў, кіруючых кадраў — гэта патрабаванне кіраўніка дзяржавы. І мы яго павінны бясспрэчна рэалізоўваць усякімі магчымымі рычагамі ўплыву як з боку ўлады, так і знізу», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.