Вы тут

Гектары безадказнасці


Больш за 70 гектараў сельскагаспадарчых земляў, якія не выкарыстоўваюцца, знайшлі спецыялісты Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў Веткаўскім раёне. Там, дзе маглі вырошчвацца рапс ці жыта, цяпер зараснікі і пустазелле.

На землях, якія былі некалі дапаможнай гаспадаркай Гомельскага станкабудаўнічага завода імя Кірава (цяпер ААТ «Станкагомель») на плошчы больш за 100 га сёння растуць маладыя хвоі. У свой час палеткі перадалі ў землі запасу райвыканкама, і, як высветлілася, з 2001 года яны нікому не патрэбны. Толькі пасля ўмяшання КДК рашэннем Веткаўскага райвыканкама землі былі перададзены Веткаўскаму спецлясгасу — ужо для вядзення лясной гаспадаркі. Бо пасля 13 гадоў запусцення ворная глеба ператварылася ў сапраўдны лес.

А вось ля вёскі Жалуддзе ў тым жа раёне кантралёры знайшлі 8 га сланечніку, які вырасцілі ў ААТ «Стаўбунскі», а скасіць... забыліся. Кажуць, што ўраджай быў такі малы, што ўбіраць было немэтазгодна. (Ды і салярка закончылася.)

Дарэчы, у суседнім Добрушскім раёне спецыялісты КДК выявілі больш за 125 га сельскагаспадарчых земляў, якія на працягу многіх гадоў выкарыстоўваліся неэфектыўна і таксама часткова зараслі хмызнякамі. Напрыклад, на лугавых землях СВК «Абарона» плошчай больш за 50 га выраслі хвоі вышынёй да 3 метраў. А зямельны ўчастак ля аграгарадка Карма, які знаходзіцца ў прыбярэжнай і водаахоўнай зоне ракі Харапуць плошчай 3 га і прылягае да палігона цвёрдых бытавых адходаў, аказаўся захламлены бытавым смеццем.

— Вось з такіх невялічкіх участкаў безгаспадарчасці складаюцца гектары запушчаных земляў, — гаворыць начальнік аддзела КДК Гомельскай вобласці Сяргей Карпушэнка.

Цяпер па выніках праверак землекарыстальнікі, якія дапусцілі нерацыянальнае выкарыстанне земляў, прыцягнуты да адказнасці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.