Вы тут

Убачыць перспектывы


«Мы разглядаем беларуска-французскія адносіны як даволі стабільныя, якія дынамічна развіваюцца, і ёсць усе падставы для таго, каб яны набылі большую маштабнасць», — заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з кіраўніком групы дружбы «Францыя — Беларусь» Жэральдам Дарманенам.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента выказаў надзею, што паміж нашымі краінамі з'явяцца новыя праекты. У сваю чаргу сенатары гатовы «аказаць садзейнічанне для таго, каб забяспечыць дагаворна-прававую аснову на тым узроўні, які задавальняе нашых партнёраў».

Таксама размова ішла і пра эканамічныя пытанні супрацоўніцтва. «Можна было б павялічыць аб'ёмы ўзаемнага таваразвароту, які сёння складае каля 500 мільёнаў долараў і мае выразны дысбаланс у ваш бок», — прапанаваў Міхаіл Мясніковіч. Зараз 420 мільёнаў долараў прыпадае на Францыю, 80 — на Беларусь. «Але летась упершыню за 9 гадоў мы перавысілі мяжу таваразвароту ў 100 мільёнаў долараў», — тлумачыць Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, у Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Асаблівую ўвагу беларускі парламентарый звярнуў на развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва: «Мы гатовы працаваць не толькі ў межах парламенцкіх кантактаў, але таксама і рэгіянальных». Ён адзначыў, што двума бакамі было падпісана пагадненне, якое ў будучыні актывізуе пабрацімскія сувязі паміж гарадамі Францыі і Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.