Вы тут

Незвычайная вясна


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў распавёў пра тое, як можна вырашыць камунальныя праблемы

29-40

Падчас прамой лініі з удзелам кіраўніка вобласці некалькі разоў прагучалі тыповыя для краіны пытанні. Людзі доўга, некаторыя — дзясяткі гадоў, чакаюць рамонту шматкватэрных дамоў. Таму і скардзіліся наконт неабходнасці «футры» для дома, замены вокнаў, прывядзення ў парадак пад'ездаў... І ў капітальных рамонтах ёсць патрэба. Мікалай Шарстнёў, каментуючы звароты, сказаў, што чыноўнікам прасцей за ўсё спасылацца на недахоп фінансаў. Але ў пошуку грошай, на думку Мікалая Мікалаевіча, трэба шукаць і неардынарныя падыходы. А якімі яны могуць быць?

— Пытанні не толькі па капітальным рамонце задавалі, але і па бягучым. У нас яшчэ няма адпаведнай выразнай праграмы. Але маё цвёрдае перакананне: мы павінны знаходзіць шляхі вырашэння гэтых праблем праз прыватныя арганізацыі. Трэба стварыць умовы, каб, напрыклад, на базе ЖКГ ці пэўнага дома стваралася нейкая структура, якая надглядала б за гэтым жыллём. І найлепш за ўсё, калі яе прадстаўнікі самі жывуць у гэтым доме, тады яны будуць зацікаўлены, каб уваходныя дзверы былі ў захаванасці, а ў пафарбаваных пад'ездах стаялі кветкі... Але, пагадзіцеся, хто камусьці гэта будзе рабіць? Па прыродзе чалавечай — свая кашуля бліжэйшая да цела. Я думаю, у гэтым напрамку трэба папрацаваць, выкарыстоўваць магчымасці дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Нічога дрэннага ў такім спалучэнні не бачу,— адказвае на пытанне «Звязды» Мікалай Шарстнёў.

Старшыня аблвыканкама падчас сустрэчы з журналістамі адказаў і на іншыя. Напрыклад, наконт дэкрэта, які ў народзе празвалі «супраць гультаёў».

— Сутнасць дэкрэта ў тым, што кожны мусіць сам сябе пракарміць і ўтрымліваць. Працаздольны грамадзянін не павінен быць клопатам для дзяржавы, — лічыць губернатар.

Пракаментаваў ён і ход палявых работ. Прызнаўся, што не ўзгадае такой вясны.

— Наогул, вясна незвычайная. Асабіста я не памятаю, каб у сакавіку мы ўжо пачалі працаваць у полі. А вось на днях, калі я быў у Полацкім раёне, выпаў снег. І на Шаркаўшчыне — да сямі сантыметраў снегу. Зямлі не было відаць нідзе... Працуем на палях, дзе магчыма. І самае галоўнае — без шкоды для якасці. Пасеялі ўжо каля 40% яравых збожжавых. Не спяшаемся, бо задача перад вяскоўцамі: выканаць аб'ём работ перш за ўсё якасна, каб атрымаць добры ўраджай, — канстатаваў Мікалай Шарстнёў. І дадаў, што выдатнай падтрымкай для вяскоўцаў Віцебшчыны сталі 600 новых трактароў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Віктара НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.