Вы тут

Мы едзем, едзем, едзем...


Маладзёжны агітцягнік «Кветкі Вялікай Перамогі» працягвае падарожжа па гарадах, дзе праходзілі жорсткія баі за вызваленне Беларусі

Гомель першым з абласных цэнтраў быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы лістапада 1943 года. Таму і першыя кветкі Перамогі патрыятычны цягнік прывёз менавіта ветэранам горада над Сожам.

29-53

Перформансы, арт-аб'екты, прысвечаныя пасляваенным дням, нагадвалі гамяльчанам пра падзеі 70-гадовай даўніны. Асаблівую цікавасць у тых, хто сустракаў гасцей, выклікаў вагон-музей з экспанатамі, якія распавядаюць пра гісторыю Вялікай Перамогі, рарытэтная тэхніка. У Гомелі перасоўная экспазіцыя папоўнілася ў тым ліку вінтоўкамі Токарава і Мосіна, пісталетам-кулямётам, самаробнай свяцільняй з гільзы.

— Гэтая цудоўная акцыя дае магчымасць моладзі перажыць эмоцыі, якія мы мелі ў 1945-м, — гаворыць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Курдзесаў. — У мяне таксама адчуванне, нібы я вярнуўся ў мінулае і зноў адчуў водар Перамогі. Так праект праз памяць і гісторыю аб'яднаў некалькі пакаленняў людзей. Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у моладзі пачуццё патрыятызму, а гэта вельмі важна, бо менавіта ад іх залежаць бяспека і свабода нашай краіны.

Пасля ўскладання кветак на гомельскай алеі Герояў удзельнікі акцыі наведалі ветэранаў у абласным клінічным шпіталі інвалідаў.

У Віцебск свята Перамогі ў цягніку завітала 27 красавіка. Там перасоўны музей папоўніўся прыкладна 20 новымі экспанатамі.

«Віцебскі музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова перадаў дакументальныя матэрыялы, элементы абмундзіравання салдат, якія ваявалі на франтах, а таксама партызан віцебскай зямлі, каб моладзь мела магчымасць, дакрануўшыся да гэтых рэчаў, адчуць атмасферу тых гадоў», — паведаміла першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Юлія НОВІКАВА.

На імправізаванай сцэне — адкрытай платформе агітцягніка — і на пероне чыгуначнага вакзала адбыўся ваенна-патрыятычны канцэрт. Усе ахвотныя змаглі пакаштаваць смачную салдацкую кашу ад вайсковай часці 5524. Потым усе разам накіраваліся да плошчы Перамогі, дзе ў мемарыяльным комплексе ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны адбылася цырымонія ўскладання кветак. А ў дзяржуніверсітэце імя Машэрава прайшоў тэлемост моладзі і ветэранаў Віцебска і Пскова, падчас якога ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў у гонар 70-годдзя Перамогі.

Учарашняму прыбыццю ў Гродна маладзёжнага агітцягніка папярэднічала абласная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну.

— Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне для ўсіх нас, людзей розных пакаленняў, з'яўляецца магутнай маральнай апорай, сродкам праслаўлення нашага народа, — лічыць старшыня Гродзенскага абласнога савета ветэранаў Іван ТУСТАЎ.

Разам з тым, трэба пераканаўча абвяргаць амбіцыі шэрагу сучасных гістарычных публіцыстаў, якія насуперак бясспрэчным фактам пераварочваюць падзеі вайны, так бы мовіць, з ног на галаву.

— У некаторых працах мы ўжо сустракаемся са спробамі абяліць актыўнае, у тым ліку ўзброенае, супрацоўніцтва з акупантамі, здрадніцтва, апраўдаць дзеянні тых, хто расстрэльваў мірнае насельніцтва, паліў нашы вёскі разам з іх жыхарамі. Дзе-нідзе справа даходзіць нават да гераізацыі такіх людзей, — зазначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар ЛІСКОВІЧ.

Сапраўднай гераізацыі заслужылі іншыя — людзі, якія перамаглі фашызм. Удзельнікі акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» ўшанавалі іх спачатку ў Лідзе, а потым у Гродне. На гродзенскім чыгуначным вакзале, можна было напісаць словы ўдзячнасці ветэранам вайны. Побач разгарнуліся іншыя тэматычныя пляцоўкі — «перавязачная медыцынскага пункта батальёна», «салдацкі прывал», дзе пад гармонік гучалі песні ваенных гадоў, «палявая пошта», выстава кніг пра Вялікую Айчынную вайну, вайскоўцы Заходняга аператыўнага камандавання прапанавалі майстар-класы па зборцы і разборцы зброі. Удзельнікі праекта пабывалі ў Гродзенскім доме ветэранаў, усклалі кветкі да помнікаў савецкім воінам.

Агітцягнік «Кветкі Вялікай Перамогі» будзе курсіраваць па беларускай чыгунцы па 5 мая. Апошнім з абласных гарадоў актывісты БРСМ, творчая моладзь, прадстаўнікі Узброеных Сіл, МУС, МНС, зоркі беларускай эстрады наведаюць заходні фарпост краіны Брэст і потым вернуцца ў Мінск.

Ірына АСТАШКЕВІЧ,
Надзея ПАЎЛАВА,
Барыс ПРАКОПЧЫК,

Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.