Вы тут

Разам ствараць фундамент для дыялогу з грамадскасцю


Напярэдадні Дня друку, Дня радыё, тэлебачання і сувязі міністр унутраных спраў краіны Ігар Шуневіч прыняў кіраўнікоў сродкаў масавай інфармацыі — газет і тэлеканалаў.

[caption id="attachment_81581" align="alignnone" width="600"]Ігар Шуневіч уру­чае на­груд­ны знак «За ўклад ва ўма­ца­ван­не пра­ва­па­рад­ку» галоўнаму рэ­дак­та­ру газе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» Паў­лу Яку­бо­ві­чу. Ігар Шуневіч уру­чае на­груд­ны знак «За ўклад ва ўма­ца­ван­не пра­ва­па­рад­ку» галоўнаму рэ­дак­та­ру газе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» Паў­лу Яку­бо­ві­чу.[/caption]

Размова ішла пра многія клопаты, звязаныя з фарміраваннем грамадскай думкі, інфармаваннем чытача і гледача пра тыя справы, якімі займаюцца ахоўнікі правапарадку. Міністр выказаў падзяку работнікам масмедыя за шчыльныя стасункі з праваахоўнымі органамі, за шматабсяжную працу ў вырашэнні задач прававой асветы і прававога інфармавання. Моцнае, дакладна выверанае слова якраз і б'е па дарожным нігілізме, змагаецца з мноствам заганаў і антыграмадскіх з'яў. Калі ёсць паразуменне ў работнікаў міліцыі і супрацоўнікаў СМІ, то гэта і дапаможа стварыць трывалы фундамент для дыялогу з грамадскасцю.

29-51

Прысутныя на сустрэчы галоўныя рэдактары газет, кіраўнікі тэлеканалаў выказалі асаблівую ўдзячнасць упраўленню інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства і яго кіраўніку палкоўніку Канстанціну Шалькевічу за спрыянне ў рабоце па праваахоўнай тэматыцы, у развіцці досведу СМІ ў гэтым напрамку. Напрыканцы размовы міністр Ігар Шуневіч уручыў удзельнікам сустрэчы нагрудныя знакі «За ўклад ва ўмацаванне правапарадку».

Сяргей ШЫЧКО.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.