Вы тут

Пакаянне без пакарання


Грамадзяне з «шэрымі» заробкамі могуць пазбегнуць санкцый з боку дзяржавы. Галоўнае, каб раскаянне работніка было дакументальна зафіксавана

Днямі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі размясціла на сваім сайце і вынесла на грамадскае абмеркаванне праект прэзідэнцкага ўказа, які прапануе ўзмацніць барацьбу з заробкамі «ў канвертах». Асноўнай навацыяй гэтага дакумента стане тое, што калі грамадзянін (работнік) паведаміць пра свае незафіксаваныя ў бухгалтэрыі заробкі, то яму не прыйдзецца плаціць падаходны падатак з гэтых даходаў.

Барацьба ў адкрытую

У праекце ўказа распісана працэдура таго, як менавіта трэба «выводзіць на чыстую ваду» нядобрасумленнага начальніка (арганізацыю). Цяпер будзе лічыцца, што фізічная асоба выканала свой абавязак па аплаце падаходнага падатку, калі будзе прытрымлівацца наступных умоў. Па-першае, неабходна добраахвотна паведаміць інфармацыю аб прыкметах выплаты яму даходу без адлюстравання ва ўліку і (або) прад'яўлення дакументаў, якія сведчаць аб такіх прыкметах. А па-другое, даць пісьмовую згоду на дачу паказанняў па гэтым факце ў якасці сведкі.

Такое пісьмовае раскаянне аб шэрых заробках не можа быць ананімным. У ім неабходна адлюстраваць не толькі прозвішча і імя, уліковы нумар плацельшчыка, які ажыццяўляе «шэрыя» выплаты, але і пашпартныя звесткі атрымальніка гэтых грошай (хатні адрас, даты і перыяды выплат з разбіўкай па месяцах).

Бумерангам не ўдарыць

Праект дакумента ўдакладняе, што з даходу, які выплачаны работніку без адпаведнага адлюстравання, падаходны падатак з фізічных асоб аплачваецца без уліку падатковых ільгот і пералічваецца ў бюджэт за кошт сродкаў па-
датковага агента (арганізацыі). Акрамя таго «амністыя» распаўсюдзіцца не толькі на падаходны падатак заяўніка, але і на ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Аднак, калі гэтыя ўмовы па ўказе не будуць выкананы і выявіцца факт выплаты зарплаты ў канверце, то з грамадзяніна будзе спагнаны падаходны падатак у агульнапрызнаным парадку.

Трапіць у «чорны» спіс КДК і МУС

Паведамляць аб фактах выплат шэрых даходаў сумленны работнік будзе мець магчымасць не толькі ў падатковых органах, але і Фондзе сацыяльнай абароны Мінпрацы (а таксама ў яго тэрытарыяльных органах) і ў Белдзяржстраху. Потым гэтыя органы будуць праводзіць адпаведныя праверкі і перадаваць інфармацыю ў Камітэт дзяржкантролю і падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў.

У тым выпадку, калі віна наймальніка будзе даказана, то яму пагражае штраф ад адной да ста базавых велічынь (180 тыс. — 18 млн рублёў). За паўторнае падобнае парушэнне на працягу года памер штрафу павялічваецца ўдвая.

Для вельмі хітрых — крымінальная адказнасць

Праект распрацаванага дакумента ўдакладняе, што адміністрацыйныя спагнанні за правапарушэнні, прадугледжаныя ўказам, могуць накладацца на парушальнікаў не пазней за тры гады з дня іх здзяйснення і шэсць месяцаў з дня іх выяўлення.

Асобна ў праекце ўказа гаворыцца аб даручэнні Саўміну ў пяцімесячны тэрмін падрыхтаваць і ўнесці «ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі праект закона аб унясенні ў Крымінальны кодэкс краіны дапаўненняў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за наўмыснае невыкананне абавязкаў падатковым агентам па ўтрыманні і (або) пералічэнні сумы падатку, збору (пошліны), якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным (асабліва буйным) памеры. Плануецца, што ўказ павінен уступіць у сілу праз паўгода пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.