Вы тут

Свята грацыі і прыгажосці зноў у Мінску!


Беларускія спартсменкі ў выдатным настроі падыходзяць да старту на хатнім чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы. «Дзяўчаты вельмі сур'ёзна рыхтуюцца і хочуць парадаваць беларускіх гледачоў высокімі вынікамі і прыгожымі выступленнямі на дыване «Мінск-Арэны», — адзначае галоўны трэнер зборнай Беларусі Ірына Ляпарская.

Апошняй размінкай для вядучых беларускіх гімнастак стаў турнір «Кубак вясны» ў Шчэціне. Увесь п'едэстал у Польшчы атрымаўся беларускім! Меліціна Станюта стала самай лепшай ва ўсіх відах спаборніцкай праграмы (практыкаванні з абручом, мячом, булавамі, стужкай і па суме відаў). Другі нумар каманды, Кацярына Галкіна, заваявала «серабро» ў шматбор'і, а Ганна Бажко заняла трэцяе месца. Па словах Ірыны Ляпарскай, гэты турнір стаў апошняй баявой праверкай для яе падапечных. «Стала зразумела, над чым канкрэтна трэба папрацаваць у тыя дні, што засталіся да пачатку спаборніцтваў. Ліквідуем усе недахопы — і гімнасткі будуць проста лётаць над дываном!»

XXXІ чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы другі раз у гісторыі пройдзе ў беларускай сталіцы — з 1 па 3 мая 2015 года. У Мінску выступяць больш за 600 спартсменак з 38 краін Старога Свету, што з'яўляецца рэкордам за ўвесь час правядзення падобных турніраў.

Арганізатары адзначаюць, што ніякіх складанасцяў з прыёмам удзельнікаў і гасцей няма. Прадстаўнікі тэхнічнага камітэта ўчора прыбылі ў Мінск, а сёння ў гімнастак пачнуцца трэніроўкі.

З улікам трансфармацыі арэны на спаборніцкую і разміначную зоны ўмяшчальнасць глядзельнай залы складзе 6,5 тыс. чалавек. Акрамя спаборніцкай праграмы, гледачы ўбачаць гала-паказ «Шоу «зорак» сусветнай гімнастыкі». Арганізатары абяцаюць мноства цікавых сюрпрызаў, якія абавязкова запомняцца ўсім аматарам мастацкай гімнастыкі.

Квіткі можна набыць у касах «Мінск-Арэны», а таксама на сайце кампаніі Tіcketpro. Іх кошт больш чым прыемны і вагаецца ад 50 тыс. да 110 тыс. рублёў. Каб пабачыць «Шоу «зорак» сусветнай гімнастыкі», трэба будзе заплаціць ад
100 да 300 тыс. рублёў. Таксама ёсць магчымасць набыць абанемент на ўсе дні спаборніцтваў, гэта абыдзецца
ў 105—285 тыс. рублёў.

Прыходзьце падтрымаць нашых грацый!

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.