Вы тут

З папаўненнем!


У наступным сезоне бабруйская каманда «Дынама-Шыннік» згуляе ў экстралізе адкрытага чэмпіянату Беларусі (АЧБ) па хакеі. Клуб атрымае новую назву — «Дынама-Бабруйск», але па-ранейшаму застанецца базавай для маладзёжнай зборнай краіны камандай. Рашэнне аб допуску «Дынама-Бабруйск» у экстралігу было зацверджана на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі.

У афіцыйным паведамленні, апублікаваным на сайце хакейнага клуба «Дынама-Мінск», чыім фарм-клубам з'яўляецца «Дынама-Шыннік», тлумачыцца, што экстраліга з'яўляецца больш канкурэнтным турнірам у параўнанні з Маладзёжнай хакейнай лігай. Таму выступленне каманды ў АЧБ дасць магчымасць павысіць узровень падрыхтоўкі маладых гульцоў. Дарэчы, у наступным сезоне беларуская маладзёжная зборная выступіць у элітным дывізіёне чэмпіянату свету, які пройдзе ў Хельсінкі.

Акрамя гэтага, матчы маладых дынамаўцаў з вядучымі камандамі Беларусі здольны станоўча паўплываць на глядацкі інтарэс да матча. А ў Бабруйску будуць наладжваць стандарты працы з заўзятарамі паводле стандартаў, апрабаваных у КХЛ.

Адзначым, што ў мінулым сезоне ў экстралізе чэмпіянату Беларусі выступалі 11 клубаў, у тым ліку і яшчэ адна даччыная каманда мінскага «Дынама» — «Дынама-Маладзечна». А фарм-клуб «зуброў», салігорскі «Шахцёр», заваяваў залатыя ўзнагароды нацыянальнага чэмпіянату сезона 2014/2015.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.