Вы тут

Агонь утаймавалі разам


Украінскую вёску Старыя Ярылавічы ахапіў пажар і супрацоўнікі МНС Чарнігаўскай вобласці звярнуліся да беларускіх калег па дапамогу.

Парывы моцнага ветру хутка разносілі полымя, якое перакідвалася з аднаго двара на наступны. У лічаныя хвіліны агонь пашкодзіў жылую хату, 7 нежылых будынкаў і 10 гаспадарчых пабудоў. Як паведамілі ў цэнтры прапаганды Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, мытныя і памежныя службы дзвюх дзяржаў забяспечылі першачарговае і практычна імгненнае перасячэнне мяжы машынамі беларускіх выратавальнікаў. Ім была пастаўлена задача па тушэнні пажару на чатырох пабудовах і абароне суседніх будынкаў. Разлікі Гомельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях забяспечылі ахоўную перашкоду на шляху агню — не далі яму распаўсюдзіцца па ўсёй вёсцы. За тры з паловай гадзіны пажар быў ліквідаваны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».