Вы тут

Вярнула грошы ў банк


Мы ўжо пісалі пра тое, як у сталіцы касір банка памылкова выдала кліентцы лішнія 1625 долараў. Днямі жанчына вярнула іх назад.

Нагадаем, што кліентка хацела канверсаваць 10 тысяч расійскіх рублёў у долары ЗША. Касір замест належных 180,5 долара выдала 1805 «зялёных». Жанчына забрала грошы і пайшла. Недастачу касір заўважыла толькі ў канцы працоўнага дня. Як патлумачыла кліентка, якая вярнула лішнія 1625 долараў, атрымаўшы грошы ў банку, яна, не пералічваючы іх, паклала ў сумку. І толькі праз некалькі дзён, убачыўшы сябе па тэлебачанні, выявіла, што атрыманая сума была значна большай за тую, якая павінна была быць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.