Вы тут

У інтарэсах людзей


Прэзідэнт даручыў знайсці рашэнне праблемных пытанняў з выплатамі па бальнічных лістах

Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаілам Ордам, паведамляе БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўвалася практыка прымянення пастановы ўрада №569, што рэгулюе пытанні выплат па бальнічных лістах. У прыватнасці дакумент закрануў жанчын, якія ідуць у дэкрэтны адпачынак, і маладых работнікаў. Прэзідэнт даручыў сумесна ўраду і ФПБ у найбліжэйшы час знайсці рашэнне праблемных пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як вядзецца падрыхтоўка да з'езда прафсаюзаў, які павінен адбыцца 22 мая. Плануецца, што на яго збярэцца больш за паўтысячы дэлегатаў.

Прэзідэнт падзякаваў ФПБ за работу па добраўпарадкаванні Кургана Славы. «Вы робіце добрую справу, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Ні ў кога грошай, рабочых не прасілі, завяршаеце прывядзенне ў парадак Кургана Славы — гэта вялікі ўклад».

На сустрэчы было закранута пытанне стварэння прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары эканомікі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўнай задачай ФПБ з'яўляецца кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства і аптымізацыя расходаў павінна весціся за кошт іншых артыкулаў, а не эканоміі на людзях.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.