Малако


Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходніх славян, сыравіна для прыгатавання смятаны і сыру. Ад колькасці малака залежаў дабрабыт сям'і. У той жа час малако вельмі часта выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя і дабрабыту.

* Лічылася, калі ўвесну са з'яўленнем першай ластаўкі памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым і прыгожым.

* Каб дзіця не сурочылі, падчас першага рытуальнага купання ў ваду дадавалі невялікую колькасць малака.

* Паўсюдна на Беларусі малако выкарыстоўвалі як магічны сродак для спынення пажару, асабліва калі ён пачынаўся ад удару маланкі.

* У той жа час у паўсядзённым жыцці гаспадыня павінна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрыты агонь — інакш у каровы яно знікне ўвогуле.

* Праліваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калі такое ўсё ж адбывалася то, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.

* Каб у каровы не знікла малако, калі ім частавалі нейкага чужога чалавека, у конаўку абавязкова сыпалі некалькі крупінак солі.

* Таксама паўсюдна прытрымліваліся строгага правіла ў дачыненні да даёнкі: яе нельга было ставіць на крэсла ці табурэт, інакш малако ў каровы знікне («прысохне»).

* У народнай медыцыне кіслае малако выкарыстоўвалі для лячэння тых, каго ўкусіла змяя.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Заканчэнне чытайце тут:

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.