Вы тут

Указам Прэзідэнта РБ заснаваны 100 стыпендый маладым навукоўцам


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.08.2005 № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых навукоўцаў» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2014 № 589) заснаваны 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, якія працуюць у арганізацыях, што выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук (далей — стыпендыі). Стыпендыі прызначаюцца тэрмінам на адзін каляндарны год у памеры, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на падставе прапаноў спецыяльна створанай Міжведамаснай камісіі.

Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук — да 35 гадоў, навукоўцаў без ступені — да 30 гадоў на 1 студзеня года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне. Улічваецца дасягненне імі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці.

Вылучэнне кандыдатур ажыццяўляецца арганізацыямі па асноўным месцы працы таленавітага маладога навукоўца, на сходзе навуковых работнікаў або навукова-тэхнічным (вучоным) савеце на падставе рэкамендацыі калектыву работнікаў структурнага падраздзялення, дзе ён працуе.

Арганізацыі, якія рэкамендуюць кандыдатуры для прызначэння стыпендый, падаюць па кожнай з іх хадайніцтва з прыкладаннем вызначаных Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.08.2005 № 367) дакументаў.

Поўная інфармацыя аб парадку правядзення конкурсу, крытэрыях, вызначаных для дасягненняў таленавітых маладых навукоўцаў, пераліку патрэбных дакументаў размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь — http://gknt.org.by.

Дакументы на конкурс для прызначэння стыпендый на 2016 год падаюцца да 1 ліпеня 2015 года ў:

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі — па кандыдатурах, рэкамендаваных арганізацыямі акадэміі, па адрасе: 220072, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэлефон для даведак: (017) 284 11 63, 284 24 56;

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — па кандыдатурах, рэкамендаваных установамі вышэйшай адукацыі, па адрасе: 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 9, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тэлефон для даведак: (017) 20052 01;

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь — па кандыдатурах, рэкамендаваных іншымі арганізацыямі, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, па адрасе: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Тэлефон для даведак: (017) 294 92 70.

У выпадку парушэння тэрміну і формы падачы названых дакументаў або падачы іх не ў поўным аб'ёме, хадайніцтвы арганізацый, якія рэкамендуюць кандыдатуры для прызначэння стыпендый, да разгляду не прымаюцца!

Стыпендыі не прызначаюцца маладым навукоўцам, якім у папярэднія пяць гадоў, уключаючы год, у якім ажыццяўляецца вылучэнне для ўдзелу ў конкурсе, прызначаліся стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам; на год прызначэння стыпендыі выдзяляюцца гранты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 «Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2014 № 589) (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 16.09.2013, 1/14521); на працягу трох гадоў, якія папярэднічалі году прызначэння стыпендыі, прызначаліся іншыя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем стыпендый і грантаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, таленавітай моладзі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.