Вы тут

З мая ўзрастуць дзiцячыя дапамогi


Аб гэтым паведамiлi ў аддзеле народанасельнiцтва, гендарнай i сямейнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.

Пастановай мiнiстэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (БПМ), якi з 1 мая па 31 лiпеня 2015 года ў разлiку на месяц складае Br1 млн 474 тыс. 870. Гэта на 3,3% перавышае нарматыў, якi дзейнiчае з 1 лютага па 30 красавiка бягучага года. Адпаведна на 3,3% павысяцца памеры некаторых вiдаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэннi першага дзiцяцi (10 БПМ) складзе з мая гэтага года Br14 млн 748 тыс. 700, пры нараджэннi другога i наступных дзяцей (14 БПМ) — Br20 млн 648 тыс. 200. Аднаразовая дапамога жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — Br1 млн 474 тыс. 900 (100% БПМ).

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.