Вы тут

Наступствы вымяраюцца дзясяткамі мільёнаў


У школах, на фермах, жылых дамах давялося мяняць дах.

Ураган, які пранёсся 13 красавіка над паўднёвымі раёнамі краіны, нарабіў бяды ў многіх вёсках Лунінецкага раёна. У філіяле «Лобчанскае» Лунінецкага малочнага завода разбурыла цялятнік і пазносіла стрэхі з фермаў. Але зараз практычна ўсе аб'екты сельскагаспадарчага прызначэння адрамантаваны.

30-45

Значную шкоду стыхія нанесла жыллю прыватнага сектара ў вёсках Кажан-Гарадок, Любань, пасёлку Палескі. Гаворка ідзе таксама пра дахі над жылымі дамамі. Пазрывала не толькі шыфер, паразбурала нават драўляныя канструкцыі новабудоўляў. Сёння шэраг вяскоўцаў атрымалі выплаты па страхоўках, большасць ужо адрамантавала жыллё. Работу працягваюць весці тыя, хто вырашыў зрабіць больш трывалыя канструкцыі, напрыклад замест шыфернай страхі пакласці металачарапіцу.

У Драгічынскім раёне за лічаныя хвіліны «раскрытай» аказалася Немяржанская сярэдняя школа. На наступны дзень у школу прыехалі прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкама, быў складзены план работы. Рамонт пачалі адразу. Заняткі ў школе не перарываліся ні на дзень, вучэбны працэс не пацярпеў. Добра і тое, што ў гэты перыяд амаль не было дажджоў. Таму будаўнічая брыгады справілася з работай не многім больш, чым за тыдзень. Зараз асноўная праца скончана.

— Рыхтуем пакет дакументаў на абласную камісію па надзвычайных сітуацыях, спадзяёмся на фінансавую дапамогу, — сказаў намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Сяргей КУНІЦКІ. — Паралельна вядзём работы па рамонце. Стыхія прынесла сур'ёзныя разбурэнні сельгаспрадпрыемствам раёна, наступствы вымяраюцца дзясяткамі мільёнаў рублёў. Так, напрыклад, у СВК «Навадворскае-Агра» знішчана больш за 1,5 тысячы лістоў шыферу. Моцна пацярпелі фермы, цялятнікі, паветкі ў Плешчыцах, Лышчы, Парахонскім. І калі ў Парахонскім фактычна ўсе пабудовы былі застрахаваны (ім будзе намнога прасцей атрымаць кампенсацыю), то іншыя аграрыі свае спадзяванні звязваюць з дапамогай вобласці.

Што датычыць аб'ектаў адукацыі, культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія пацярпелі ў Пінскім раёне, то там разбурэнні былі нязначнымі. У асноўным гаворка ішла пра некалькі сарваных лістоў шыферу, якія замянілі на новыя.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.