Вы тут

Курс — на Астраву


Заўтра ў Чэхіі стартуе чэмпіянат свету па хакеі.

Зборная Беларусі выступіць ў групе В, якая будзе гуляць на «СЕZ-Арэне» ў Астраве. Наша каманда ўступіць у барацьбу 2 мая, яе першым сапернікам стане зборная Славеніі.

[caption id="attachment_81761" align="alignnone" width="600"]30-47 На­пя­рэ­дад­ні ад'­ез­ду на чэм­пі­я­нат све­ту збор­ная ка­ман­да кра­і­ны ўскла­ла квет­кі да абел­іс­ка Пе­ра­мо­гі ў Мін­ску.[/caption]

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету беларусы правялі паядынкі Еўравыкліку. Выступленне падапечных Дэйва Льюіса атрымалася неадназначным: у дзвюх хатніх гульнях супраць зборнай Латвіі яны здолелі перамагчы толькі ў першай. Два гасцявыя матчы з датчанамі аказаліся для беларускай дружыны няўдалымі. Далей беларусы ў гасцях вырвалі перамогу ў славакаў (па булітах), аднак у паўторнай сустрэчы саступілі ім. Заключныя матчы з нарвежцамі таксама атрымаліся паспяховымі толькі напалову: адна перамога і адно паражэнне.

Склад нашай зборнай у апошніх гульнях з нарвежцамі быў максімальна набліжаны да таго, што выступіць у Астраве. Дэйв Льюіс пасля завяршэння Еўравыкліку адзначыў, што першым нумарам сярод варатароў стане Кевін Лаланд, не дапамогуць зборнай на чэмпіянаце свету Канстанцін Кальцоў і Уладзімір Дзянісаў.

— Сумняваюся, што яны далучацца. Дакладней нават так: упэўнены на 99,9 працэнта, што іх з намі не будзе, — адзначыў галоўны трэнер беларусаў.

Міхаіл Грабоўскі скончыў выступленне за акіянам, зараз яго чакаюць у зборнай. Нагадаем: Грабоўскі вярнуўся на лёд зусім нядаўна пасля цяжкага страсення мозга.

З прычыны траўмаў чэмпіянат свету прапусцяць Дзмітрый Мялешка і Аляксей Угараў, таксама ў Чэхію не прыедуць Раман Грабарэнка і Джэф Плат.

Дар'я Лабажэвіч

Склад папярэдніх груп:

Група А (Прага): 1.Швецыя, 2.Канада, 3.Чэхія, 4.Швейцарыя, 5.Латвія, 6.Францыя, 7.Германія, 8.Аўстрыя.

Група В (Астрава): 1.Фінляндыя, 2.Расія, 3.ЗША, 4.Славакія, 5.Нарвегія, 6.Беларусь, 7.Данія, 8.Славенія.

Каляндар гульняў зборнай Беларусі на першым этапе ЧС-2015:

2 мая. Беларусь — Славенія (17.15)

3 мая. Беларусь — Славакія (17.15)

5 мая. Данія — Беларусь (17.15)

7 мая. ЗША — Беларусь (17.15)

9 мая. Беларусь — Расія (13.15)

11 мая. Фінляндыя — Беларусь (17.15)

12 мая. Нарвегія — Беларусь (13.15).

Па выніках папярэдняй стадыі па чатыры найлепшыя каманды кожнай групы выходзяць у чвэрцьфінал, а зборныя, якія апынуліся на апошніх месцах, страцяць прапіску ў элітным дывізіёне.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.