Zамор’е


Сэлфі* Кардаш'ян раскупілі за хвіліну

Лімітаваны наклад зборнікаў сэлфі* тэлезоркі Кім Кардаш'ян, які паступіў у анлайн-продаж, быў раскуплены менш чым за адну хвіліну.

30-16

Прыхільнікам амерыканскай славутасці дасталася 500 асобнікаў кнігі з аўтографам Кардаш'ян, кошт кожнага фотаальбома склаў 60 долараў. Зборнікі сэлфі-здымкаў Кім пад назвай Selfіsh паступілі ў продаж у якасці прома-акцыі перад афіцыйным рэлізам выдання, які адбудзецца ў маі. У кнізе 352 старонкі, сярод фота 115 здымкаў дэкальтэ Кардаш'ян, 23 выявы яе ягадзіц, 10 сэлфі ў аголеным выглядзе. Пра намер выдаць зборнік сваіх «самастрэлаў» Кардаш'ян абвясціла ў жніўні 2014 года.

34-гадовая Кім Кардаш'ян праславілася пасля выхаду рэаліці-шоу «Сям'я Кардаш'ян», прэм'ера якога адбылася ў 2007 годзе на амерыканскім тэлеканале «Е!»; у яе 30 мільёнаў падпісчыкаў у сацыяльнай сетцы Іnstagram, дзе яна часта публікуе свае сэлфі-здымкі.

* здымак самога сябе на фотакамеру.

Агенты патаўсцелі

Упершыню за 16 гадоў кіраўніцтва ФБР абавязала сваіх супрацоўнікаў здаваць нарматывы па фізпадрыхтоўцы, таму што за апошнія гады яны прыкметна набралі лішнюю вагу.

Нарматывы па фізпадрыхтоўцы былі зноў уведзены ў ФБР у канцы мінулага года. Традыцыя сачыць за вагой сваіх супрацоўнікаў была закладзена першым дырэктарам ведамства Эдгарам Гуверам. Пасля падзей 11 верасня 2001 года супрацоўнікі ФБР, якія некалі актыўна працавалі «ў полі», сталі надаваць больш увагі аналітыцы, павялічыўся і аб'ём кабінетнай працы. У выніку «некаторыя супрацоўнікі набралі лішнюю вагу, іншыя сталі скардзіцца на пастаяннае пачуццё трывогі і дэпрэсію». Тэсты па фізпадрыхтоўцы цяпер абавязаны здаваць усе 13,5 тысячы агентаў ФБР па ўсім свеце.

Кот бліжэйшы за цешчу?

Многія брытанцы лічаць сваіх свойскіх жывёлін больш блізкімі, чым некаторых членаў сям'і.

30-17

Удзельнікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага рытэйлерам Matalan, папрасілі пералічыць, каго яны лічаць найбольш блізкімі і роднымі. Большасць, як і чакалі эксперты, на першае месца паставіла мужа/жонку, а таксама дзяцей. А вось больш як пятая частка — 22% апытаных — заявілі, што лічаць самай роднай душой свайго хатняга гадаванца! Пры гэтым бацькоў мужа/жонкі згадалі толькі 21% рэспандэнтаў.

Як лічаць спецыялісты, у апошнія гады ўсё больш выразна прасочваецца тэндэнцыя, што свойскія жывёлы многім становяцца бліжэй за сяброў і нават сваякоў. Магчыма, адзначаюць эксперты, гэта сведчыць пра рост маштабаў праблемы адзіноты ў сучасным свеце і пра тое, што людзі развучыліся паўнавартасна камунікаваць адно з адным...

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.