Вы тут

«Свята вясны» па-кітайску


3 мая тэлеканал «Беларусь 2» прадставіць на суд гледачоў дакументальны фільм «Свята вясны ў Кітаі». Ён з'явіўся ў выніку творчага супрацоўніцтва Бэлтэлерадыёкампаніі і Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі. Гледачы ўбачаць, як адзначаюць галоўнае свята ў розных рэгіёнах Паднябеснай. Вандроўка па Кітаі будзе мець працяг — у эфіры тэлеканала 17, 24 і 31 мая будуць паказаны іншыя фільмы пра гэтую краіну.

30-23

— У Белтэлерадыёкампаніі шчыльныя і працяглыя адносіны з кітайскім тэлебачаннем. А падчас працы над гэтым фільмам мы змаглі яшчэ і пранікнуцца атмасферай свята, адкрыць для сябе незвычайную краіну, — адзначыў на сустрэчы з журналістамі генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Кірыл Казакоў.

Падчас прагляду першага фільма можна будзе здзейсніць сапраўднае культурнае падарожжа па гарадах і правінцыях Паднябеснай. Аўтары праекта пазнаёмяць гледачоў з традыцыямі, абрадамі «Свята вясны», а таксама раскажуць пра агульнае і адметнае ў яго святкаванні ў розных рэгіёнах.

Кітайскі Новы год — сямейнае свята, на якім збіраюцца ўсе пакаленні — ад дзяцей да дзядуляў з бабулямі. Асаблівую ўвагу тут надаюць гатаванню сямейнай вячэры, упрыгожванню дамоў чырвонымі ліхтарамі і палоскамі з сімвалічнымі надпісамі. Новы год адзначаецца два тыдні, і за гэты час амаль кожны дзень адбываецца нешта непаўторнае. Не абыходзіцца без народных гулянняў і запускання петардаў. Падрабязна пра ўсё раскажа ў фільме суаўтар сцэнарыя, дапытлівы вандроўнік, тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі. На прэс-паказе фільма ён адзначыў, што праца над гэтым праектам пакінула шматлікія і непаўторныя ўражанні. Адказваючы на пытанне, ці змянілася стаўленне да сямейных свят пасля працы над фільмам, Дзяніс адзначыў:

— Не ўпэўнены, што беларус, еўрапейскі чалавек будзе два тыдні святкаваць Новы год. Адзначаць мы, безумоўна, можам, але праводзіць увесь гэты час у сямейным коле, калі збіраецца шмат людзей, ужо не зусім па-нашаму.

30-22

Варта адзначыць, што чарговая серыя фільмаў, магчыма, стане працягам праекта «Турыст» тэлеканала «Беларусь 2», і паколькі зацікаўленасць у такіх праграмах ёсць, то працяг вандровак у кампаніі Дзяніса Дудзінскага будзе. Як адзначае кіраўніцтва тэлеканала, сёння вядуцца перамовы з некаторымі краінамі, зацікаўленымі ў такім супрацоўніцтве.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.