Вы тут

Спявачка Жанет зрабіла падарунак шматдзетным маці


Артыстка сама са шматдзетнай сям'і — у яе 3 сястры і 4 браты — і на ўласным вопыце добра ведае, як няпроста даводзіцца маме ў вялікай сям'і. На свае выступленні, якія праходзяць у сталіцы і рэгіёнах, яна часта спецыяльна запрашае менавіта шматдзетных мам. Не стаў выключэннем і сольны канцэрт Жанет «Маё шматкроп'е...», што адбыўся нядаўна ў сталічным ДК МАЗ.

30-1

Акрамя ўласна вечара адпачынку і музычных прысвячэнняў, Жанет падрыхтавала для дарагіх гасцей і больш грунтоўныя сюрпрызы. 20 шматдзетных маці, кожная з якіх выхоўвае ад 5 да 8 дзяцей, атрымалі кветкі і падарункі. «Мы пастараліся зрабіць ім разнастайныя падарункі, каб і самі мамачкі парадаваліся і сталі больш прыгожымі, і змаглі прывезці што-небудзь прыемнае дзецям, — адзначыла спявачка. — Ну, і таксама мы скарысталіся магчымасцю яшчэ раз прыцягнуць увагу да гэтай катэгорыі жанчын — паверце, для іх вельмі важная і вельмі значная любая падтрымка». Таму, безумоўна, са сцэны ў гэты вечар ад усіх удзельнікаў канцэрта менавіта ў адрас маці гучалі самыя шчырыя словы ўдзячнасці і самыя пяшчотныя прызнанні.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.