Вы тут

Альтэрнатыўная музыка збірае сяброў


1 мая ў беларускай сталіцы збярэ аматараў альтэрнатыўнай музыкі міжнародны фестываль «Першы. Майскі». На адной сцэне сустрэнуцца шэсць музычных калектываў з Беларусі, Расіі і Германіі.

У праграме фестывалю можна будзе пачуць пост- і краўт-рок ад гасцей з Германіі, а таксама шырокую палітру музычных стыляў і жанраў ад этна і ўрбаністычнага хіп-хопа да пост-панка, авангарда, даба, ню-джаза і эксперыментальнай электронікі ў выкананні іншых гасцей свята.

Завітаўшы на фэст у першы дзень мая, вы пазнаёміцеся з такімі калектывамі, як KRЕІDLЕR (Burеаu-B, Германія) — легендарная нямецкая група, што з'явілася ў 1994 годзе. За два дзясяткі гадоў свайго існавання гурт запісаў 12 студыйных і 2 канцэртныя альбомы, некалькі саўндтрэкаў і рэміксы для калектываў, сярод якіх Еіnsturzеndе Nеubаutеn, Fаust, Еurуthmісs и Dересhе Mоdе... Тут жа выступіць калектыў АWОTT (Аsіаn Wоmеn оn thе Tеlерhоnе, Расія), які быў сфарміраваны ў Маскве ў 2007 годзе з мэтай эксперыментаваць са стварэннем і апрацоўкай гуку. Два гады таму з гуртом заключыў кантракт лэйбл Fееdіng Tubе Rесоrds (ЗША), і сёлета выйдзе новы альбом АWОTT пад назвай «YHRYD»... Беларусь на фестывалі прадставяць калектывы «Мроі Пафнуція» (Раfnutу's Drеаms) і SHЕ-WОLF. Першы быў арганізаваны ў 2013-м, у сеціве можна знайсці іх дэбютны альбом «Thе Sаndmаn». Другі калектыў дастаткова малады, але ўжо мае сваіх прыхільнікаў сярод аўдыторыі, якая захапляецца сучаснай постпанк-музыкай.

Чым будуць здзіўляць гэтыя і іншыя калектывы на фестывалі, убачым ужо ў наступную пятніцу ў сталічным клубе «Бруге», што на Партызанскім праспекце. Канцэрт распачнецца ў 18.00 і працягнецца да поўначы. Білеты шукайце ў касах горада ці ў інтэрнэце.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?