Вы тут

Чытайце ў маі


 

Язэп Драздовіч планаваў напісаць “аповесць-легенду”, у якой фальклорны пачатак спалучаўся б з гістарычнай дакладнасцю, аднак, як зазначае А. Ліс, майстру не хапіла адпаведных глыбокіх ведаў. “Здарылася тое, у чым мастак спачатку не мог прызнацца нават сам сабе: аднаго жывога ўяўлення, якім ён бязмерна валодаў, было замала, каб падняць вялікі гістарычны пласт” – піша даследчык [11, с. 451]. Сапраўды, варта пагадзіцца з меркаваннем А. Ліса – Язэп Драздовіч прадставіў хутчэй легенду, чым гістарычны раман: гістарычны кантэкст у “Гарадольскай пушчы” і гістарычныя асобы выступаюць толькі фонам для расповеду аб жыцці насельнікаў пушчы.

Фальклорны пачатак у рамане Драздовіча мацнейшы – у творы сустракаюцца сюжэтныя схемы, вобразы і матывы, традыцыйныя для фальклорных жанраў: падарожжа герояў у іншы горад ці краіну з пэўнай мэтай і прыгоды, што сустракаюцца на іх шляху  (Грыгор і Васілёк едуць у стольнае места па граматы); вобраз сіраты;  выкраданне (і варыянт – уцёкі) князёўны (Рутыльда, не вытрымаўшы жыцця пры каралеўскім двары, вырашае збегчы ў пушчу разам з Васільком); проціпастаўленне справядлівы // несправядлівы ўладар (Вітаўт, патрыёт сваёй зямлі, і Ягайла, што “каралём сябе называе, а каралі заўсёды паноўскага духу, і хоць у іншага з іх галава мохам набіта, а моцна любяць бачыць перад сабой людскую пакору і нізкае кланенне” [3]); нараджэнне незвычайнага дзіцяці (нараджэнне Давыда Скамароха, асілка, якога знайшлі арабы). Сюжэтная лінія з Давыдам Скамарохам не была падрабязна выпісана Драздовічам у рамане, але майстар планаваў развіць гісторыю асілка ў аднайменнай паэме “Давыд Скамарох”, да якой захаваліся толькі напрацоўкі (эскізы), урыўкі, па якіх, аднак, можа меркаваць пра міфалагічна-казачную аснову твора…

Артыкул Маргарыты Пятуховай “Гісторыя Беларусі ў інтэрпрэтацыі Язэпа Драздовіча” на матэрыяле рамана “Гарадольская пушча” чытайце ў № 5 часопіса “Маладосць”.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.