Вы тут

Сябраваць у імя народаў


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора даў інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі — Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая і інфармацыйнаму агенцтву «Сіньхуа», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падзяліўся бачаннем будучыні беларуска-кітайскіх адносін у кантэксце маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

«Нашы дружба і супрацоўніцтва правераны двума дзесяцігоддзямі мінімум, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — І, я думаю, кітайскае кіраўніцтва і кітайская дзяржава пераканаліся, што Беларусь — гэта салідны і сур'ёзны партнёр».

«Кітаю патрэбна дружалюбная краіна ў Еўропе. Калі ласка, разлічвайце на нашы магчымасці ў цэнтры Еўропы, давайце будзем супрацоўнічаць на карысць адзін аднаму», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. На яго думку, Старшыня КНР вітае такі падыход. «Больш за тое, кітайцы — вельмі асцярожныя людзі, яны ніколі не будуць супрацоўнічаць з праблемнымі дзяржавамі. Яны не жадаюць лезці туды, дзе праблемы», — адзначыў беларускі лідар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі няма праблем ні з кім, і кітайскі бок гэта цэніць.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь заўсёды падтрымлівала дружалюбныя адносіны з Кітаем. «І мне падабаецца гэты падыход кітайскага кіраўніцтва. Гэта, у прынцыпе, наш падыход. Мы нікому не павінны ствараць праблем. Мы ідзём не супраць кагосьці, не сябруем супраць некага, мы сябруем у імя нашых народаў. Гэта таксама нікому праблем не стварае», — адзначыў Прэзідэнт.

«Таму ў нас ёсць вялікі Кітай, у Кітая ёсць вельмі дружалюбная краіна ў цэнтры Еўропы», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на шэраг пытанняў, што датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, урачыстых мерапрыемстваў у Беларусі і Кітаі з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны, некаторых актуальных міжнародных праблем, перспектыў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.