Вы тут

Вясной прыходзіць пацяпленне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што Захад зробіць шэраг крокаў адносна Беларусі ў правільным напрамку. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам, паведамляе БЕЛТА.

Безимени-4

Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў сённяшні ўзровень адносін з Захадам як некаторае пацяпленне.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў пачатку свайго прэзідэнцтва, аналізуючы ўзаемаадносіны Беларусі з заходнімі дзяржавамі, прыйшоў да высновы, што Захад размеркаваў рэспублікі былога Савецкага Саюза і замацаваў за імі сваіх адказных і ў зону адказнасці Аўстрыі ўвайшла Беларусь. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь кантактавала з Аўстрыяй больш, чым з іншымі краінамі. Аўстрыя інвесціравала ў Беларусь вельмі многае, прыўносячы самыя перадавыя тэхналогіі. «Я абсалютна не быў супраць таго, каб устанавіць найбольш цесныя адносіны з Аўстрыяй. Вельмі вялікую цікавасць выказвала да супрацоўніцтва з Беларуссю Германія. Я з гэтым згадзіўся», — сказаў беларускі лідар. У той жа час ён нагадаў, што пасля Захад вырашыў крыху памяняць тактыку і стратэгію адносна Беларусі. «У нас не было іншага выйсця, як прыняць такую пазіцыю», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Я лічу, што ваш візіт будзе значным, — сказаў Прэзідэнт. — Ваш прыезд — гэта добры знак».

Гаворачы пра двухбаковыя адносіны, Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне цяперашнім узроўнем супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі. Паводле яго слоў, за 2014 год аўстрыйскі бок інвесціраваў у эканоміку Беларусі больш як $500 млн. У той жа час ён заўважыў, што ў найлепшыя гады гэтая лічба даходзіла і да $900 млн. «Я вельмі разлічваю, што пасля вашага візіту будуць больш маштабныя захады па пашырэнні нашага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.