Вы тут

Святочны карагод і юраўская яечня,


альбо Дзе «карагод» ходзіць, там жыта родзіць!

...Дзе карагод ходзіць,

там Бог жыта родзіць,

А дзе не бывае, там жыто

ўлягае.

Зарадзі, Божа, жыта да на

новае лета,

На жыта, на пшаніцу, да на

ўсяку пашніцу!

У вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна з гэтай песняй у дзень святога Юр'я выходзяць на хлебнае поле — «на першую росу, на цёплае лета», каб уславіць апекуна земляробаў і жывёлаводаў. Старажытны абрад «Юраўскі карагод» у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі ніколі не забываўся і кожны год праводзіцца абрадавым гуртом, які так і называецца — «Міжрэчча». Гэты гурт пад кіраўніцтвам спявачкі і захавальніцы фальклорнай спадчыны Кацярыны Панчэні першым у нашай краіне атрымаў ганаровы статус захавальнікаў народных традыцый, а абрад «Юраўскі карагод» узяты пад ахову дзяржавы, яму нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5-245-23

Напярэдадні юр'еўскага дня (адзначаецца 6 мая па праваслаўным календары), пагостаўскі гурт «Міжрэчча» быў запрошаны ў музей народнай архітэктуры і побыту для паказальнага абрадавага дзейства перад шматлікімі аматарамі народнай культуры, мінчанамі і гасцямі беларускай сталіцы. Зноў жанчыны вёскі Пагост, як і ў сябе дома, упрыгожвалі зялёным барвінкам каравай-карагод, і зноў гучалі песні тураўскай зямлі, якія, напэўна, ужо не адно тысячагоддзе суправаджаюць гэты надзіва маляўнічы святочны абрад:

Карагод, карагод, мы цябе

 нараджаем,

Ой, венце-венце, зелёны

бервенце!

Цябе наражаем, Бога

 праслаўляем...

5-215-255-22

Свята Юр'я лічыцца святам пастухоў. У гэты дзень гаспадыні ўпершыню выганялі кароў у поле, а пастухам давалі пачастункі — велікодны пірог і яйкі. Пастухі смажылі на агні сала і рабілі яечню. Пасля завяршэння абраду ў музеі пад адкрытым небам, як напамін пра юраўскую традыцыю, для ўсіх наведвальнікаў на сучаснай патэльні была прыгатаваная вялікая колькасць «пастуховай» яечні.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.