Вы тут

Дакументы праз стагоддзі


Адзіны ў Беларусі экзэмпляр Радзівілаўскай (Брэсцкай) Бібліі прадстаўлены на выстаўцы кніг у Мірскім замку, якая будзе доўжыцца да 27 мая ўключна.

Гэтая кніга — пярліна калекцыі, у якой сабрана 29 старажытных выданняў. Яна была выдадзена ў Брэсцкай друкарні ў 1563 годзе. На сёння гэта адзіная з тых Біблій, што захавалася на тэрыторыі Беларусі.

Кніга ўяўляе сабой поўны тэкст Святога Пісання на польскай літаратурнай мове XVІ стагоддзя. Яна стала адным з самых поўных і дасканалых выданняў свайго часу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У ёй 738 старонак, 14 гравюр. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы. На палях старонак размяшчаюцца каментары да тэксту. Гравюры з Радзівілаўскай Бібліі «Патоп», «Калены Ізраілевы», «Фантан» прызнаны шэдэўрамі беларускай графікі. На тытульным лісце выгравіраваны герб Радзівілаў. На першай старонцы прысутнічае прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання Беларусі ў Брэсцкай Бібліі змешчаны прадметны паказальнік. Экспазіцыя кніг радзівілаўскай бібліятэкі эпохі Мікалая Радзівіла Чорнага падабрана з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Калекцыя кніг, якія належалі Радзівілам, з фондаў гэтай бібліятэкі — адна з самых вялікіх у нашай краіне. У яе складзе больш як 3,5 тысячы друкаваных і рукапісных дакументаў.

Варта дадаць, што ў 2009 годзе бібліятэка Радзівілаў была ўключана ў спіс аб'ектаў спадчыны праекта «Памяць свету» — праграмы ЮНЕСКА па абароне сусветнай дакументальнай спадчыны.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.