Вы тут

Кіроўца парваў пратакол


Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі кіроўцу-бяспраўніка, а ён парваў складзены пратакол і пашкодзіў відэарэгістратар, устаноўлены ў службовым аўтамабілі.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Карвата ў сталіцы. Супрацоўнікі ДАІ спынілі 28-гадовага кіроўцу «Нісана» для праверкі дакументаў. Высветлілася, што маладога чалавека пазбавілі права кіравання транспартным сродкам за паўторнае перавышэнне хуткасці яшчэ ў пачатку года, распавялі ў Партызанскім РУУС. Падчас складання пратакола ў службовым аўтамабілі парушальнік павёў сябе агрэсіўна: парваў паперу, а каб знішчыць доказы, пашкодзіў відэарэгістратар. Інспектарам давялося даставіць яго ў райаддзел міліцыі. Апроч адміністрацыйнай адказнасці, суд вынес прыгавор за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».