Вы тут

Угналі аўто, каб паехаць на танцы


У Фрунзенскі РУУС сталіцы звярнулася мінчанка, у якой за час адсутнасці ў горадзе скралі аўтамабіль «Сітраен», што быў прыпаркаваны каля дома па вуліцы Харкаўскай. Сышчыкі адшукалі ўгоншчыкаў цягам сутак і вярнулі аўто.

Аказалася, што сыны пацярпелай, калі маці з'ехала на некалькі дзён за горад, вырашылі запрасіць у госці сяброў. Пасля таго, як кампанія «прыняла за каўнер», адзін з запрошаных знайшоў у кватэры ключы ад аўтамабіля і прапанаваў таварышу начную прагулку з прыпынкам на дыскатэцы ў пасёлку Фаніпаль Дзяржынскага раёна. Калі маладыя людзі дабраліся туды, высветлілася, што танцаў няма. А паколькі гаручае ў машыне скончылася, хлопцы вырашылі спусціць яе ў найбліжэйшым лесе з дарогі ў кювет. Хаця ключы ад аўто пры гэтым прыхавалі. У адносінах да двух непрацуючых мінчан заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.