Вы тут

Эвакуатар цяпер «працуе» і ўначы


Супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна г. Мінска ў рамках кантролю за захаваннем кіроўцамі правіл спынення і стаянкі арганізуюць работу з прыцягненнем эвакуатара ў начны час сутак.

— Да нас усё часцей сталі прыходзіць звароты ад жыхароў раёна з просьбай навесці парадак на дваровай тэрыторыі. У ДАІ прааналізавалі іх і вырашылі, што мэтазгодным будзе прыцягваць эвакуатар не толькі ўдзень, але і ўначы. Безумоўна, у сілу абставін кожны дзень і па ўсім раёне праводзіць такія рэйды не ўяўляецца магчымым, але дзякуючы неабыякавым грамадзянам будзе прасцей вызначыць самыя праблемныя месцы, — расказалі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі ДАІ папярэджваюць: цяпер, перш чым пакінуць свой аўтамабіль на «начоўку» там, дзе зручна кіроўцу (нават у парушэнне правілаў), падумайце! Штраф за парушэнне правіл спынення і стаянкі складзе 180 тысяч рублёў пры першым правапарушэнні і 360 тысяч — пры паўторным. Прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар будзе каштаваць 430 тысяч рублёў, з частковай пагрузкай на эвакуатар — 380 тысяч. Захоўванне аўтамабіля, які быў прымусова эвакуіраваны на ахоўную стаянку, цягам 1-3 сутак абыдзецца ў 60 тысяч рублёў за суткі, ад 4 да 10 сутак — у 35 тысяч за кожныя суткі, а вось ужо з 10-х сутак — па 25 тысяч за кожныя.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.