Вы тут

Веласіпед трымайце «пад ключом»


З гэтага нумара «Фарпоста» мы распачынаем новую рубрыку. У рамках яе, паважаныя чытачы, на вашы тэматычныя пытанні будуць адказваць супрацоўнікі міліцыі. Дасылаць іх можна на электронную пошту zhurnаlіst155@gmаіl.соm. А сёння прадстаўляем вашай увазе першыя адказы.

— У майго знаёмага нядаўна з пад'езда шматкватэрнага дома скралі веласіпед. Пасля гэтага я пачаў захоўваць свой у кватэры. Падкажыце, калі ласка, дзе найчасцей крадуць веласіпеды і як ад гэтага наогул абараніцца?

(Андрэй П., Мінск).

На пытанне далі адказ у арганізацыйна-аналітычным упраўленні міліцыі грамадскай бяспекі МУС РБ.

— У першым квартале 2015 года зарэгістраваны 562 падобныя крадзяжы. Пры гэтым ільвіная доля ўкрадзеных ровараў была пакінута без нагляду, без блакіруючых прылад на вуліцы ці ў грамадскіх месцах. Напрыклад, 182 веласіпеды скралі менавіта з пад'ездаў. Часта незаблакіраваныя замкамі веласіпеды крадуць з лесвічных пляцовак пад'ездаў, з двароў і прыватных дамоў. А вось колькасць крадзяжоў велатранспарту, уладальнікі якога выкарыстоўвалі замкі альбо захоўвалі іх у замкнутых памяшканнях, меншая ў некалькі разоў. Супрацоўнікі арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў раяць для захоўвання падобнай тэхнікі выбіраць замкнёныя памяшканні, а калі ўсё ж такі пакідаеце веласіпед на вуліцы, карыстайцеся велазамком. Фіксуйце да агароджы не толькі раму, але і кола. Безумоўна, лепш выкарыстоўваць два замкі розных відаў: напрыклад, тросавы ці U-падобны. Пры выбары месца для паркоўкі веласіпеда аддавайце перавагу месцам, якія знаходзяцца ў зоне дзейнасці камер відэаназірання.

— Звяртаюся да вас вось па якой справе. Мой сусед арганізаваў цэлы цэх па выпуску самагоннай брагі. Канчатковы прадукт выпівае сам, а таксама прадае суседзям, сябрам. Якая ў нас прадугледжана за гэта адказнасць і куды можна звярнуцца з падобнай інфармацыяй?

(Н. Е., Нясвіжскі раён).

Па словах Дзмітрыя Кур'яна, намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС РБ, органы і падраздзяленні ўнутраных спраў надаюць першаснае значэнне спыненню самагонаварэння і незаконнаму распаўсюджванню спіртавых напояў. З аднаго боку, парушаецца дзяржаўная манаполія на выраб і рэалізацыю алкаголю, а з другога — падрываецца фізічны і маральны стан чалавека. Ад выпадковага атручэння сурагатным алкаголем кожны год гінуць дзясяткі людзей. Міліцыянеры пастаянна знаходзяць і знішчаюць сапраўдныя міні-заводы па выпуску моцных напояў. У гэтай працы праваахоўнікам часта дапамагаюць грамадзяне. Ва ўсіх рэгіёнах краінах арганізавалі кругласутачныя «гарачыя лініі» «П'янству — не!», куды можа звярнуцца любы ахвотны, паведаміць пра факты незаконнага вырабу, абарачэння алкагольнай прадукцыі. З пачатку года паступіла ўжо некалькі сотняў падобных званкоў, большая частка з якіх пацвердзілася.

Сёлета ў Беларусі канфіскавалі больш за 660 самагонных апаратаў, каля 250 тысяч літраў самагону і брагі, за незаконнае абарачэнне алкагольнай прадукцыі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі больш за 4 тысячы чалавек.

За выраб і набыццё самагону, захоўванне апаратаў для яго вытворчасці прадугледжаны штраф да 5 базавых велічынь. Паўторнае правапарушэнне на працягу года прынясе за сабой штраф да 30 базавых. А вось рэалізацыя алкагольных напояў, у тым ліку ўласнага прыгатавання, караецца штрафам ад 5 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі. Калі маеце падобную інфармацыю, можаце патэлефанаваць на «гарачыя лініі» «П'янству — не!»: Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага (80162 45 62 15), Віцебскага (8-0212 58 08 63), Гомельскага (80232 46 44 44), Гродзенскага (80152 79 73 33), Мінскага (8-017 207 67 02), Магілёўскага (8-0222 29-50-95) аблвыканкамаў, ГУУС Мінгарвыканкама (8-017 270 55 01).

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.