Вы тут

Добрасуседства — праз тысячы кіламетраў


Заўтра распачынаецца візіт Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўнік найбуйнейшай дзяржавы ў свеце правядзе перамовы з прэзідэнтамі Казахстана, Расіі і Беларусі, прыме ўдзел у святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі ў розных краінах.

Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Пекіне расказаў намеснік міністра замежных спраў КНР спадар Чэн Гапін. Кітайскі дыпламат адзначыў высокі ўзровень сённяшніх беларуска-кітайскіх адносін. Звярнуў увагу на тое, што зараз трывалым падмуркам іх станаўлення і развіцця з'яўляюцца міждзяржаўныя пагадненні, памкненні лідараў нашых краін да стварэння атмасферы добрасуседства, нягледзячы на тысячы кіламетраў адлегласці паміж Кітаем і Беларуссю. Як выразную праяву скіраванасці і шырыні інтарэсаў у зносінах намеснік міністра назваў і наступны факт: з 1 мая здзяйсняецца прамы авіяцыйны рэйс паміж Мінскам і Пекінам. «Гэта паспрыяе таму, што ў Кітай і адпаведна ў Беларусь пачнецца больш маштабны рух простых людзей, простых грамадзян», — адзначыў спадар Чэн Гапін. А гэта якраз выразна падкрэслівае шчырасць і сапраўднасць зносін, калі значнае месца ў стасунках займае народная дыпламатыя. Носьбітамі такой дыпламатыі намеснік міністра назваў журналістаў, выказаўшы спадзяванне, што праз іх выступленні ў СМІ чытачы, гледачы адкрыюць для сябе невядомы ці малавядомы ім раней свет, убачаць перспектывы прагрэсу ў міралюбівых, прыязных адна да адной краінах. На сустрэчы ў МЗС Кітая прадстаўнікі беларускіх масмедыя ўручылі гаспадарам кнігі «Беларусь вачыма кітайцаў» і «Кітай вачыма беларусаў». Абедзве пабачылі свет у Беларусі — у Выдавецкім доме «Звязда» і БЕЛТА — і займелі шырокі розгалас у нашай краіне.

Візіт кіраўніка Кітая ў Беларусь, яго перамовы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, знаёмства з сумеснымі беларуска-кітайскімі праектамі, несумненна, яшчэ палепшаць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

г. Пекін.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.