Вы тут

Дажджы, магчымыя навальніцы


У аўторак на тэрыторыю нашай краіны будзе ўплываць малаактыўны атмасферны фронт, таму ў асобных раёнах пройдзе невялікі дождж. Удзень магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература паветра складзе 15-21 цяпла. Пра гэта паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Ужо ў сераду да нас завітае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы. Уначы месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а ўдзень — у заходніх рэгіёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі дажджы моцныя. У асобных раёнах на захадзе — навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе ад плюс 4 градусаў па паўночным усходзе, да 14 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 17-23 градусы, на поўдні краіны — да 26 цяпла. У чацвер сур'ёзныя дажджы будуць гаспадарыць ужо паўсюдна. Месцамі чакаюцца моцныя ліўні і навальніцы, пры якіх вецер будзе дасягаць 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе плюс 6-12 градусаў, удзень — 11-18 цяпла, на поўдні краіны — да плюс 20 градусаў. Аднак напрыканцы тыдня зноў будзе халаднавата.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу часам чакаюцца кароткачасовыя ападкі, а месцамі яшчэ і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы на пятніцу складзе 4-11 цяпла, удзень — толькі плюс 10-17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.