Вы тут

У рэчышчы сусветных тэндэнцый


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі».

Гэтае мерапрыемства з'яўляецца яркай і маштабнай падзеяй у жыцці медыйнай суполкі, своеасаблівым прафесійным і творчым экзаменам для прадстаўнікоў журналісцкага корпуса, гаворыцца ў прывітанні.

Сімвалічна, што сёлета выстава праходзіць напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі. «Бессмяротны подзвіг пакалення пераможцаў знайшоў адлюстраванне і ў экспазіцыях выстаўкі. Яе наведвальнікі змогуць убачыць фотаработы і выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны з архіваў рэдакцый і фондаў бібліятэк», — адзначыў Прэзідэнт.

«Сёння беларускія СМІ развіваюцца ў рэчышчы сусветных тэндэнцый, актыўна ўкараняюць найноўшыя камунікацыйныя тэхналогіі. Далейшаму ўдасканальванню айчыннай прэсы пасадзейнічаюць розныя форумы і дыскусіі, запланаваныя ў рамках мерапрыемства», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.