Вы тут

Утульны дворык з уласным фантанам для шасці дамоў


У сталіцы ствараецца жылы комплекс, дзе машыны пад вокнамі вока не мазоляць

Калі мужчына пачынае сталець, то для яго на першае месца выходзяць сям'я, праца з добрым заробкам і жыллё. Уласнае жыллё, якое ты сам пабудаваў або купіў. Што гэта будзе за жыллё і дзе — тут кожны вырашае самастойна. Галоўнае, каб быў адпаведны выбар.

5-18

Статус квартала мае значэнне

У ціхім цэнтры сталіцы, у квартале вуліц М. Багдановіча — В. Харужай — Куйбышава — праспект Машэрава, працягваецца будаўніцтва жылога комплексу прынцыпова новага фармату. Галоўная адметнасць жылой забудовы — яе высокі статус. Трэба сказаць, што генпадрадчык будаўніцтва «Мінскпрамбуд» гучна заявіў аб сваім першым праекце прэміум-класа ЖК «Престижино» ўжо летась. Тады ў межах нацыянальнай прэміі Realt Golden Key 2014 (сфера нерухомасці) яго праект атрымаў першае месца ў намінацыі «Жылы комплекс прэміум-класа».

А праект гэты і сапраўды ўнікальны. З агульнай канцэпцыяй забудовы тэрыторыі, якая займае каля 4 гектараў зямлі, журналістаў знаёмілі начальнік аддзела продажаў акцыянернага таварыства «Трайпл» Павел Пратасоўскі і старшыня назіральнага савета гензабудоўшчыка «Мінскпрамбуд» Уладзімір Няхай.

Мой дом — мая крэпасць

Ужо сёння да будпляцоўкі падведзены ўсе знешнія сеткі. Тэрыторыя будучага комплексу цяпер абгароджана ад знешняга свету будаўнічым плотам. Яго потым заменяць на пастаянную агароджу з адным уездам для жыхароў праз КПП з кругласутачнай аховай і трыма брамкамі з замкамі. Таму трапіць у гэтую жылую зону змогуць толькі жыльцы і запрошаныя госці. Жыльцам раздадуць чыпы, па якіх яны змогуць адкрываць брамкі і пад'езд.

На тэрыторыі комплексу кругласутачна будзе весціся відэаназіранне. Запісы з тэрыторыі будуць захоўвацца 12 дзён, з паркінга — месяц. Акрамя гэтага, на цэнтральным ўездзе кругласутачна будуць працаваць два ахоўнікі, таму кансьержы ў дамах не прадугледжаны. Увогуле жылы масіў будзе складацца з 4-х дзевяціпавярховых «слупкоў» і двух васьміпавярховых дамоў на 3 і 4 пад'езды, аб'яднаных у закрыты комплекс. Засяляць першы дом плануюць ужо летам, ключы ад яшчэ двух уладальнікі кватэр атрымаюць у пачатку 2016 года.

На шэсць дамоў тут запланавана толькі 291 кватэра, жыхары якіх будуць цалкам забяспечаны машына-месцамі ў падземных паркінгах (318). На знешняй частцы дваровай тэрыторыі дадаткова будзе абсталявана 100 парковачных месцаў. Машыны ў цэнтр комплексу заехаць не змогуць, бо там будзе выключна пешаходная зона з дзіцячымі пляцоўкамі, а самым цікавым месцам для маладых мам стане прыгожы фантан.

Трохметровыя столі плюс суцэльная гукаізаляцыя

Дамы маюць цагляныя сцены, абабітыя ўцяпляльнікам таўшчынёй 140 мм. Фасад будынка камбінаваны: мокры і мае вентыляцыю, што дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць у доме сістэму ацяплення, а уласнікам жыць у цёплай кватэры. Зразумела, што жыллё ў гэтых дамах будзе каштаваць даражэй, чым у стандартных «панэльках» і звычайных каркасных, аднак потым уладальнікі цёплых метраў пачнуць эканоміць на аплаце за ацяпленне.

Лесвічныя клеткі і калідоры ў месцах агульнага карыстання аздоблены керамагранітам, а сцены — каменьчыкавай дэкаратыўнай тынкоўкай. У кожным пад'ездзе ўстаноўлены па два нямецкія ліфты грузападымальнасцю 630 і 1000 кілаграмаў. Ліфтавыя шахты аддзелены ад жылых памяшканняў, што цалкам выключае пранікненне шумоў ад работы і так практычна бясшумных імпартных хуткасных ліфтаў.

У саміх кватэрах усё прадугледжана для камфортнага пражывання. Уся разводка ацяплення гарызантальная. Кожнаму ўласніку будзе выдадзена карта з планіроўкай кватэры і размяшчэннем труб. Гэта дапаможа правільна рабіць аддзелачныя работы. Жыхары памяшанняў дакладна не будуць ведаць, што робяць суседзі зверху ці знізу дзякуючы шматслойнасці падлогі. Яе таўшчыня ў 120 мм складаецца з керамзітабетону, успененага поліэтылену і цэментава-пясчанай сцяжкі. Плюс 200 мм складае пліта перакрыцця. Гэтым забяспечваецца поўная гукаізаляцыя ў кватэры.

5-17

Пакоі даволі прасторныя, з нетыповымі пакуль нават для сталіцы вялікімі вокнамі, лоджыі з панарамным шкленнем і вышынёй столяў па ўсім жыллі ў 2,95 метра. Уладзімір Няхай асобна спыніў увагу на вокнах, бо тут устаноўлены замежныя шклопакеты з пяцікамерным профілем, якія ў параўнанні са звычайнымі на 30% паляпшаюць шумаізаляцыю і дапамагаюць захоўваць у кватэры цяпло. У кожнай кватэры прадугледжаны індывідуальныя вентыляцыйныя каналы, ізаляваныя адзін ад аднаго. У першую чаргу гэта пазбавіць жыхароў ад шумоў, якія распаўсюджваюцца праз традыцыйныя вентшахты, акрамя таго, цалкам выключаюцца і пахі ад суседзяў. Усе сцены ў кватэрах роўныя і добра атынкаваныя. Пры гэтым тынкоўка выканана спецыяльнымі сумесямі, якія адрозніваюцца тым, што ў іх саставе адсутнічаюць солі.

Да першых дзён лета — сур'ёзныя зніжкі

Аднапакаёвыя кватэры тут цяжка назваць маленькімі, бо агульная плошча іх складае каля 50 квадратных метраў, у двухпакаёвых — ад 67-мі. У шматпакаёвых кватэрах метраж будзе вагацца ўжо ад 87 да 185 «квадратаў». Як паведамляе аддзел продажаў Мінскпрамбуда, у кожнай кватэры свая цана — у залежнасці ад паверха і спосабу аплаты. Танней прапануюцца ніжнія паверхі, дзе цэннік па акцыі можа дасягаць 1500 долараў за квадратны метр пры адначасовай аплаце. А самыя дарагія — на верхніх паверхах — да 2500 долараў за метр. Акцыя са зніжкамі працягнецца толькі да апошніх дзён мая.

Плюсам закрытага і цалкам кантраляванага відэакамерамі комплексу таксама стане адсутнасць гандлёвых і офісных памяшканняў на ніжніх паверхах жылых дамоў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.