Вы тут

Стаць вадзіцелем па новых правілах


З 26 красавіка зменены парадак прыёму кваліфікацыйных іспытаў на права кіравання механічным транспартам, паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС РБ.

Так, да 6 месяцаў павялічылі тэрмін, на працягу якога курсант, што здаў тэорыю, дапускаецца да практычнага экзамену. Для тых, хто не здаў тэарэтычны іспыт (альбо адзін з этапаў практыкі) з трэцяй і наступных спроб, паўторны экзамен назначаецца не раней, чым праз 30 дзён.

Калі навучэнец не падаў экзаменацыйную картку па ўсіх іспытах у рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне, каб атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, на працягу трох гадоў, прыйдзецца іспыты пераздаваць.

Пры прыёме практычнага экзамену на другім этапе можна выкарыстоўваць навігатар. Рашэнне аб яго выкарыстанні прымае старшыня камісіі па згодзе з экзаменатарамі. Член камісіі перад пачаткам экзамену будзе ўносіць выпрабавальны маршрут у навігатар. Апеляцыю можна падаваць толькі аднойчы. Паўторная разгляду не падлягае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».