Вы тут

Спяшаліся... на той свет


За тры месяцы з удзелам матацыклістаў здзейснена 26 дарожна-транспартных здарэнняў. У выніку 6 чалавек загінулі і 25 атрымалі пашкоджанні. Пяць смяротных выпадкаў, як падкрэсліла Ганна Банадык, старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення ДАІ МУС РБ, адбылося непасрэдна ў красавіку!

Так, 22-га ў Баранавічах мясцовы жыхар на матацыкле «Сузукі» сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі», які рухаўся ў спадарожным кірунку. Матацыкліст памёр на месцы здарэння. Яшчэ адна трагедыя адбылася ў Асіповічах, дзе хлопец наляцеў на «МАЗ». Матацыкліста шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы, аднак выратаваць жыццё не атрымалася. Абодвум загінулым не споўнілася і 25 гадоў...

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва папярэджвае, што да падобных сумных вынікаў даволі часта прыводзіць ліхацтва гаспадароў мотатэхнікі. Разам з адсутнасцю навыкаў ваджэння «гоншчыкаў» і няўважлівасцю аўтамабілістаў гэта прыводзіць да немінучай трагедыі. ДАІ просіць кіроўцаў матацыклаў выконваць правілы дарожнага руху (хуткасныя рэжымы, правілы манеўравання) і, безумоўна, выкарыстоўваць шлемы. Уладальнікі мапедаў і матацыклаў таксама мусяць памятаць аб абавязковым дзённым руху з уключаным блізкім святлом фар. Не лішне будзе апрануць камізэльку ці іншую вопратку павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі ўстаўкамі, каб быць больш заўважнымі для астатніх удзельнікаў дарожнага руху.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.