Вы тут

«Украў» асабістую машыну дзеля страхоўкі


Для атрымання страхавой выплаты мінскі таксіст арганізаваў крадзеж і знішчэнне асабістага аўтамабіля. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

У сярэдзіне сакавіка 31-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Бараўлян паведаміў у Мінскае РУУС, што ў яго скралі аўтамабіль «KІA Rіo» 2013 года выпуску. Як патлумачыў мужчына, два тыдні таму ён згубіў ключы ад машыны каля магазіна непадалёку ад свайго дома. Відавочна, той, хто іх знайшоў, і выкраў «жалезнага каня».

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што машына застрахавана заяўнікам на 18 тыс. долараў ЗША. Адной з версій было меркаванне, што грамадзянін спрабуе здзейсніць так званае «страхавое махлярства»: рыначны кошт прапажы на той момант не перавышаў 10 тыс. долараў. Між іншым, апошнія некалькі месяцаў гаспадар спрабаваў прадаць аўто, каб сплаціць доўг у 7 тыс. долараў.

Аднак кошт машыны за гэты час упаў больш як удвая. Тады кіроўцу прыйшла ідэя атрымаць страхавую выплату. Ён звярнуўся да знаёмых таксістаў і прапанаваў ім скрасці транспартны сродак. Клапатлівы гаспадар нават паклаў у багажнік каністру з бензінам. За ўзнагароджанне ў 500 долараў прыяцелі адагналі машыну ў лес і спалілі.

Усе ўдзельнікі злачыннай змовы ўжо далі прызнальныя паказанні. У дачыненні заяўніка заведзена крымінальная справа па арт. 400 Крымінальнага кодэкса (заведама лжывы данос). Працягваецца далейшае расследаванне.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.