Вы тут

Узяў грошы на захоўванне. З «канцамі»...


У Партызанскі РУУС г. Мінска звярнуўся 57-гадовы мінчанін з заявай аб крадзяжы ў яго 14 тысяч долараў, выручаных ад продажу кватэры. А гісторыя здарылася такая...

— Грамадзянін выйшаў з лячэбна-працоўнага прафілакторыя і вырашыў пачаць новае жыццё. Пакуль працаўладкавацца не атрымлівалася, ён, каб было на што жыць, прадаў адну з дзвюх кватэр, якія меў. Прычым доўга не таргаваўся і аддаў яе першым жа пакупнікам за 27 тысяч долараў. Тыя, дарэчы, неўзабаве перапрадалі кватэру практычна ўдвая даражэй, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага
РУУС сталіцы Ганна Ганусевіч.
— Атрыманымі сродкамі мужчына вырашыў падзяліцца з ранейшай сям'ёй: колішняй жонцы аддаў 10 тысяч долараў, сыну — 3 тысячы. Адзначаючы з чарговым таварышам продаж кватэры і пачатак новага жыцця, грамадзянін пахваліўся наяўнасцю 14 тысяч «зялёных». Візаві, як добры чалавек, тут жа прапанаваў паслугі па захаванні грошай, маўляў, нават сейф маецца. Наш герой паверыў сабутэльніку і аддаў яму долары. Як высветлілася, бачыў іх ён тады апошні раз...

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі месцазнаходжанне асобы, якая злоўжыла даверам прадаўца кватэры. Гэта быў 30-гадовы мінчанін. На момант затрымання ён ужо паспеў патраціць усю суму, атрыманую для захоўвання. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».