Вы тут

Пакаранне на дваіх


Разам з кіроўцам, па віне якога ў «п'янай» аварыі загінулі людзі, адказнасць панёс і... былы ўладальнік аўто.

Трагедыя ў Мінску адбылася летась. Сярод белага дня на прыпынак грамадскага транспарту выскачыў аўтамабіль «БМВ», ламаючы на сваім шляху ўсё жывое. 61-гадовая жанчына загінула на месцы, а 67-гадовы мужчына памёр неўзабаве пасля дастаўлення ў бальніцу. За рулём «звар'яцелага» аўто знаходзіўся 22-гадовы жыхар Шклова нападпітку. Маладога чалавека ўжо двойчы пазбаўлялі правоў за «п'янку», але ён ніякіх высноў не зрабіў: на момант страшнай аварыі ў яго крыві было 1,7 праміле алкаголю.

— Малады чалавек панёс пакаранне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, — паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская. — Аўтамабіль канфіскаваны ва ўласнасць дзяржавы, а кіроўца на бліжэйшыя 8 гадоў адправіцца ў турму. Акрамя гэтага, да адказнасці прыцягнуты яшчэ адзін чалавек, які за пару месяцаў да аварыі прадаў абвінавачанаму сваю машыну па даверанасці. Ён павінен выплаціць пацярпелым 250 мільёнаў рублёў маральнай кампенсацыі. У сувязі з гэтым на яго аўтамабіль «Хонда Акорд» і зямельны ўчастак накладзены арышт. Без віны вінаватым ён стаў толькі таму, што пры продажы аўтамабіля не аформіў неабходныя дакументы ў Дзяржінспекцыі і адпаведныя змены не былі ўнесены ў базы звестак. На момант здарэння аварыі менавіта ён з'яўляўся афіцыйным уладальнікам машыны.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.