Вы тут

Алкаголь нават у малых дозах значна павышае рызыку цырозу печані


Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, прычынай каля 6% смерцяў у свеце з'яўляецца алкаголь. Часцей за ўсё да смерці прыводзіць алкагольны цыроз печані — паступовая замена тканкі печані грубай фібрознай (рубцовай) тканкай. Са спажываннем алкаголю звязана палова выпадкаў цырозу печані, піша Dессаn Сhrоnісlе. Даследчыкі прааналізавалі справаздачу СААЗ пра алкаголь і стан здароўя ў 193 краінах. Аказалася, калі чалавек, які выпіваў умерана, пачынаў злоўжываць, рызыка цырозу печані ў яго павялічвалася на 11,13%. Пад злоўжываннем алкаголем мелася на ўвазе штодзённае спажыванне аднаго «дрынку» (35 грамаў моцнага напою) для жанчын і двух «дрынкаў» для мужчын. Папярэднія даследаванні паказалі, што рызыка цырозу печані залежыць ад колькасці алкаголю, выпітага чалавекам за год. Спецыялісты мяркуюць: рэгулярнае ўжыванне алкаголю павышае рызыку значна мацней.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».