Вы тут

Журналісты вызначылі, хто самы хуткі


6-6

 

c8d2b62acb5912f77fe2c13db6e5b138

Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі не ўпершыню спаборнічаць у хуткасці, якая ў іх павінна быць прафесійнай якасцю. Але іншым разам яны робяць гэта не на старонках выданняў, на ТВ, радыё або анлайн, а на сапраўднай гоначнай трасе. Днямі ў Мінску прайшлі спаборніцтвы па картынгу сярод журналістаў, у якіх паўдзельнічалі і супрацоўнікі газеты «Звязда».

031a73fa2b615a679ecb276bfb99b6b494f828e39befb741cc7c77dc25e63344

 

6f3e2128ba8d500b5085983fdfe31918

 

Арганізатары прапанавалі выявіць найлепшых хлопца і дзяўчыну сярод прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Адгукнуліся больш як 40 выданняў, і звыш 80 удзельнікаў селі за руль картаў. Маторы раўлі, тармазы скрыпелі, баліды амаль лёталі, гледачы хварэлі — не «Формула», вядома, але і тут жарсці кіпелі. Усе хацелі калі не перамагчы, дык паказаць добры вынік, а некаторыя былі рады, што і да фінішу даехалі — кожнаму сваё.

IMG_0826_S

Пасля падзеі можна з упэўненасцю сказаць, што мерапрыемства атрымалася: на гонках панавала сяброўская атмасфера, здаровы спартыўны азарт, гучала добрая музыка, смачна частавалі. Сярод гасцей раз-пораз мільгацелі беларускія «селебрыці», яны былі і проста гасцямі, і прымалі ўдзел у правядзенні мерапрыемства. У выніку перамогу атрымалі прадстаўнікі партала Relax.by і кампаніі Wargamіng.net. Дарэчы, за найлепшае асвятленне падзеі арганізатары вырашылі прэзентаваць журналістам паездку ў Кітай, так што за выдатную працу часта можна атрымаць і выдатную ўзнагароду.

27554f42194ac9d9a06b6ad9a10b2488

 

 Каманда "Звязды"

зв-мы

 

4ef57d9aaddbbf4ea26bb006b10b6148

Іван Купарвас.

Фота Дзмітрыя Рудэнка і Relax.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.