Вы тут

Запісаць, каб потым расказваць


Урачыстае адкрыццё тэматычнай выставы «Вялікая Перамога — 70 гадоў міру» адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У экспазіцыі выставы — унікальныя старонкі «Комсомольской правды» ваенных гадоў. На яе старонках — і анкеты ваеннапалонных гітлераўцаў, парады кшталту «як распазнаць варожыя танкі, самалёты», рэальная гісторыя знакамітай жанчыны-снайпера Людмілы Паўлічэнкі. У эпіцэнтры экспазіцыі — «пераможны» выпуск газеты ад 10 мая 1945 года.

Больш чым 1300 франтавых трохвугольнікаў можна ўбачыць на выставе. «Лісты Памяці» напоўнены яркімі гісторыямі-ўспамінамі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, іх дзяцей і ўнукаў. У экспазіцыі прадстаўлены і работы фотапраекта БРСМ «70 гадоў міру». Тысячы падлеткаў адгукнуліся на ініцыятыву і вывучылі біяграфію сваіх блізкіх і родных, а потым напісалі лісты ў мінулае.

— Вельмі важна, каб моладзь адносілася да Вялікай Перамогі не як да радавой падзеі, а як да падзеі, якая змяніла, па сутнасці, жыццё чалавецтва, дазволіла нам сёння жыць у мірнай краіне, — лічыць першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ. — І не толькі нам, а і жыхарам іншых краін былога Савецкага Саюза, краін Еўропы. Важна, што яшчэ жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вязні канцлагераў, якія могуць расказаць моладзі пра тую жудасную вайну. Задача маладых людзей і ўсіх тых, хто не абыякавы, па магчымасці гутарыць з імі, запісваць гэтыя аповеды, каб потым праз пакаленне ўжо самім расказваць пра тыя падзеі.

Урачыстасць завяршылася ўшанаваннем ветэранаў, аўтараў найлепшых лістоў-успамінаў, а таксама ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскіх праектаў «Лісты памяці» і «Узнагарода майго дзеда», фотаконкурсаў «Сімвалы Вялікай Перамогі» і «70 гадоў міру».

Вераніка КАНЮТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.