Вы тут

Дзіцячыя кнігі і бясплатны wі-fі


прапануюць у новых павільёнах «Белсаюздруку»

На сталічных прыпынках усё часцей можна пачытаць навіны за кубкам кавы. Толькі з пачатку года ў горадзе з'явілася 15 пашыраных павільёнаў «Белсаюздрук» (цяпер іх каля 20), дзе, акрамя стэлажоў з друкаванай прадукцыяй, стаяць кававыя апараты, плацежныя тэрміналы. На гэтым тыдні чарговы пункт продажу прэсы адкрыецца на праспекце Незалежнасці побач з ЦУМам.

6-26

— Сёння ў горадзе актыўна развіваецца гандлёвая сетка, таму нашаму прадпрыемству таксама неабходна мяняцца, — гаворыць намеснік дырэктара РУП «Белсаюздрук» Аксана ВАЛГАЙ. — Патрабаванні пакупніка растуць, і, каб прывабіць яго, ужо мала прапанаваць толькі шырокі асартымент, разлічаны на розныя коштавыя ўзроўні. Вядома, мы не адмовімся ад кіёскаў, але там, дзе магчыма, будзем ставіць павільёны. Гэта больш зручна для спажыўца: павялічаная плошча, пашыраная выкладка, самаабслугоўванне. У такіх пунктах расце таваразварот, захоўваецца попыт на друкаваную прадукцыю. Нашы асноўныя кліенты — людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту, але мы спрабуем зацікавіць і моладзь. Так, у некаторых павільёнах дзейнічае бясплатны wі-fі. Змяніўся знешні выгляд: мы сталі больш яркімі і заўважнымі, але пры тым адпавядаем архітэктуры горада.

6-27

— Як хутка рэагуеце на попыт чытачоў?

— Многія аб'екты пераведзены на аўтаматызаваную сістэму ўліку тавараў, таму мы аператыўна бачым усе продажы. Раней мы валодалі сітуацыяй праз тыдзень-два, а цяпер адсочваем гандаль дзень у дзень. Калі пэўная прадукцыя карыстаецца попытам, стараемся забяспечыць яе пастаянную наяўнасць у павільёнах і кіёсках. У друкаваных выданняў маленькі тэрмін рэалізацыі, таму, калі мы не будзем аператыўна рэагаваць, гэта будзе ўжо неактуальна. Мы аналізуем попыт у розных раёнах горада і на яго падставе фарміруем заказ.

— Ці вывучалі, як падобныя гандлёвыя сеткі працуюць за мяжой?

— Мы сустракаліся з расійскімі, прыбалтыйскімі калегамі. Усе пачынаюць адыходзіць ад кіёскаў і ствараць невялікія павільёны, дзе прапаноўваецца ўвесь спектр паслуг, якімі пакупнік карыстаецца «на бягу»: навіны, сувеніры, кава, плацяжы.

У такіх павільёнах, дарэчы, мы пашырылі графік працы. Абсталявалі іх відэаназіраннем. Гэта дазваляе кантраляваць гандлёвыя аб'екты на адлегласці: ці падтрымліваецца парадак, наколькі хутка працуюць прадаўцы. Больш увагі надаём кнігам беларускіх выдавецтваў: у павільёнах стаяць стэлажы, дзе абавязкова ёсць дзіцячая літаратура. Палепшаны ўмовы і для прадаўцоў. Цяпер шмат моладзі ідзе да нас працаваць, паколькі бачыць, што прадпрыемства развіваецца.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.