Вы тут

Сцяжынамі роднага краю


6-31

У кожнага, безумоўна, ёсць любімае выданне. У Яўгена Чартовіча і Аляксея Бушылы — вучняў СШ №3 г. Стоўбцы — гэта часопісы «Бярозка» і «Родная прырода».

«Бярозка» — адно са старэйшых беларускамоўных выданняў для падлеткаў і школьнікаў, якое дало пуцёўкі ў сталае жыццё дзясяткам тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, многія з якіх сталі паэтамі, празаікамі і журналістамі, мастакамі. Магчыма, Яўген з Аляксеем таксама выберуць творчую прафесію. А можа, хтосьці з іх захоча стаць біёлагам, прыродазнаўцам, эколагам... Але ў любым выпадку яны вырастуць добрымі людзьмі, грамадзянамі, якія любяць сваю Радзіму, ганарацца матчынай мовай, бо менавіта гэтыя выданні абуджаюць у чытачоў найлепшыя пачуцці — гонар за сваю зямлю, свой край.

А купіць «Бярозку» і «Родную прыроду» можна ў любым куточку Міншчыны. У структуры ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблсаюздрук» 184 гандлёвыя пункты, дзе гандлююць друкаванай прадукцыяй для дарослых і дзяцей.

Васіль Зянько, фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.