Вы тут

Калі слова служыць


У выставе «СМІ ў Беларусі» ўдзельнічае больш за 400 медыя У нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа», што на вуліцы Янкі Купалы, 27 у Мінску, гэтымі днямі яблыку няма дзе ўпасці. Акрамя мінакоў і гасцей, што завіталі сюды проста так, тут процьма тытулаваных журналістаў: як карэспандэнтаў папяровых выданняў, якіх, быць можа, вы ведаеце толькі па імёнах і прозвішчах, так і тэлевізійнікаў, чые твары добра вядомыя, бо амаль кожны дзень мільгацяць на блакітных экранах. Тут, на выставе СМІ, іх можна сустрэць проста так, у натоўпе, або знарок падысці пагутарыць да стэнда любімай газеты ці тэлеканала...

6-39

На адкрыццё выставы завіталі высокія госці. Сярод іх — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі. Ён зачытаў прывітальнае слова Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў выставы: — Гэта мерапрыемства з'яўляецца важнай падзеяй у жыцці медыйнай супольнасці, пэўным творчым экзаменам для прадстаўнікоў журналісцкага корпуса. Сёння беларускія СМІ развіваюцца ў рэчышчы сусветных тэндэнцый, актыўна ўкараняюць найноўшыя камунікацыйныя тэхналогіі. Каб яны і надалей удасканальваліся, на час выставы запланаваны разнастайныя форумы і дыскусіі, творчыя сустрэчы.

6-38

Ад сябе Ігар Бузоўскі дадаў колькі слоў пра сацыяльную адказнасць журналіста, адзначыў, што гэтая нялёгкая праца ацэньваецца не толькі прафесіяналамі, але і грамадзянамі ўсёй краіны. Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава таксама ацаніла работу сродкаў масавай інфармацыі:

— Жыхары гарадоў, раёнаў любяць чытаць мясцовую прэсу, і гэта натуральна. Аднак калі пра родны горад, сваіх блізкіх бачыш артыкулы ў рэспубліканскай прэсе — гэта таксама выдатна. Увогуле ж удасканальванню няма межаў, і развівацца трэба ўсім. Аб'яднанне розных выданняў у холдынгі, пошук новых метадаў працы — усё гэта станоўчыя з'явы. Задач, якія трэба вырашыць СМІ, яшчэ шмат, таму і надалей трэба імкнуцца быць лепшымі. Міністр інфармацыі Лілія Ананіч нагадала пра цэнтральную тэму сёлетняй выставы СМІ:

— Напярэдадні Вялікай Перамогі мы прысвячаем выставу гэтаму святу. Яе дэвіз: «Слова на службе міру і стваральнасці». У гады складаных выпрабаванняў, калі Беларусь-партызанка ваявала з фашыстамі, слова кавала перамогу. У падполлі, у партызанскіх атрадах выдавалася 162 газеты. Гэта было праўдзівае слова, якое дзень за днём набліжала Перамогу. Слова, якое лавілі, якому верылі, якога чакалі. У наш час Беларусь валодае магутным інфармацыйным патэнцыялам. Сёння выходзіць больш за паўтары тысячы газет і часопісаў, зарэгістравана больш за дзвесце рэгіянальных і нацыянальных тэлеканалаў — усё гэта запатрабавана ў дамах беларусаў. Мы актыўна засвойваем інтэрнэт-прастору і ствараем новыя рэсурсы. Мы нясём свету інфармацыйны пасыл дабра, веру ў будучыню, перамогу. І самае галоўнае, мы разам ствараем нашу краіну. На выставе размясцілася 60 стэндаў, на якіх прадстаўлена больш за 400 медыя з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Індыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі. Зразумела, што паглядзець, паслухаць тут ёсць каго. Арыгінальна прадставіў сябе тэлеканал «Беларусь 1». Каб прэзентаваць новую праграму для аўтамабілістаў, якая называецца «Каробка перадач» і стартуе 17 мая, у выставачны цэнтр прыехала... сапраўдная гоначная машына. За рулём быў двухразовы чэмпіён Беларусі па дрыфтынгу Аляксандр Вішнеўскі. У цэнтры выставачнай прасторы кіроўца выпісваў такія фінты, што нельга было не здзівіцца яго майстэрству. Не абыходзіцца тут і без прэзентацый новых выданняў. На стэндзе Белсаюздруку адбылася сустрэча з пісьменнікам Віктарам Ермаловічам. Ён прадставіў сваю новую кнігу пад назвай «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941 — 1945». У выданні на падставе гістарычных дакументаў аўтар распавядае не толькі пра ваенныя дзеянні, але і пра формы і метады дзяржаўнага кіравання ва ўмовах вайны, асаблівасці міжнародных адносін і дыпламатычных сувязяў краіны. Сустрэчы з пісьменнікамі адбываліся і на стэндзе Выдавецкага дома «Звязда».

6-36

* * *

Учора ў Мінску былі названы пераможцы і лаўрэаты ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера». Віншуем пераможцаў, якія на гэты раз аказаліся лепшымі ў журналісцкай справе! Удзельнічаць, дарэчы, маглі не толькі друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, але і інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў Беларусі, прэс-службы органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, а таксама асобныя аўтары (якіх прадставілі іх выданні).

Прыемна адзначыць, што ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі» пераможцамі і, адпаведна, уладальнікамі «Залатой Ліцеры» — галоўнай журналісцкай узнагароды — сталі праекты «Звязды» «Фарпост спакою», які вядзе Тарас Шчыры, і «Жывіце ў бяспецы», што курыруе Валяр'ян Шкленнік. Так трымаць, хлопцы! У намінацыі «Лепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў» лаўрэатам стаў наш уласны карэспандэнт па Віцебскай вобласці Аляксандр Пукшанскі.

Часопіс «Родная прырода» — лаўрэат у намінацыі «Лепшыя спецыялізаваныя выданні». У намінацыі «Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі» адзначаны артыкулы, якія выходзілі ў звяздоўскім дадатку «Союз Евразия». Узнагароды не абышлі і нашых калег па творчым цэху. У намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» лаўрэатам стала газета «СБ. Беларусь сегодня». У намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў» адзначаны праект агенцтва БЕЛТА «Хронікі Перамогі». 6-37

Гран-пры «Залатой Ліцеры» «70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаеца» атрымала газета «СБ. Беларусь сегодня» за творчы праект «Да 70-годдзя Перамогі». Праект «Звязды» «Шляхамі вызвалення» стаў у гэтай намінацыі лаўрэатам. Віншуем усіх!

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.