Вы тут

Беларускі Дом друку


6-24

Здавалася, цемры не прыйдзе канец,

Але не скарыла нас воўчая змова.

Па мерках вайны мы рыхтуем свінец

Для кулі і для друкаванага слова.

Свінцовыя літары ў шчыльных радах

Змацуем, бы кулі ў гарачай абойме.

Запомні пароль: «Перамога». «Звязда».

І водгук «Радзіма» навекі запомні.

Нам з гэтымі словамі йсці праз вайну.

Яны — наша клятва жывым і забітым,

А выпадзе доля — сустрэнем вясну

На любай Нямізе, пад мірным блакітам.

6-20

6-23

Беларускі Дом друку. Памятная дошка на яго сцяне нагадвае, што ў гэтым будынку ў маі 1942 года падпольшчыкі набралі свой першы нумар газеты «Звязда». Магчыма, менавіта той нумар трымаюць, як сведчыць подпіс на пажоўклым архіўным фотаздымку, супрацоўнікі рэдакцыі і партызанскія кіраўнікі. Тыя, хто ў часы акупацыі выдаваў і распаўсюджваў падпольную «Звязду» зрабілі важкі ўклад у нашу агульную Перамогу. Пра гераічную барацьбу супраць захопнікаў сведчыць ордэн Айчыннай Вайны I ступені, якім узнагароджана «Звязда». Сёння ў Доме друку можна ўбачыць памятную экспазіцыю, якая знаёміць з друкарскім абсталяваннем далёкіх часоў, узорамі шрыфтоў, падпольнымі лістоўкамі.

Яўген Пясецкі

6-21

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.