Вы тут

Кажам «супрацоўніцтва», чуем — «эканамічнае»


Беларусь разлічвае на пашырэнне прамысловай кааперацыі з Індыяй

Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў нашай краіне Маноджам Кумарам Бхарці.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента звярнуў увагу перш за ўсё на гандлёва-эканамічныя стасункі паміж дзвюма дзяржавамі. «Думаю, што нам неабходна пашырыць супрацоўніцтва за кошт прамысловай кааперацыі, у тым ліку ў межах вырабу сельскагаспадарчай тэхнікі і асабліва — магутных трактароў», — падкрэсліў сенатар.

Парламентарый таксама выказаў зацікаўленасць Беларусі ў экспарце прадукцыі «БелАЗ». «Тэхніку да 100 тон грузапад'ёмнасці вы вырабляеце самі, і мы не прэтэндуем на гэтыя рынкі», — запэўніў Міхаіл Мясніковіч. Ён прапанаваў разглядзець пытанне аб набыцці каля 44 самазвалаў на 240 тон і 46 — на 190 тон. «Было б цікава пачуць вашу думку на гэты конт», — сказаў старшыня Савета Рэспублікі і дадаў, што беларускі бок гатовы ліквідаваць любыя недапрацоўкі, калі тыя ўзнікнуць.

«У мяне ёсць інфармацыя, што прыкладна чатыры дакументы ўжо гатовыя. Каля дзесяці знаходзяцца на дапрацоўцы ў індыйскага боку», — паведаміў кіраўнік Савета Рэспублікі. Маюцца на ўвазе дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў ходзе афіцыйнага візіту ў Індыю міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея 14-15 красавіка гэтага года. Парламентарый таксама звярнуў увагу на стан дарожнай карты двухбаковых адносін, якую Уладзімір Макей перадаў індыйскаму боку.

Акрамя таго, 12 мая плануецца правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі Беларусі і Індыі. Беларускі сенатар прапанаваў запрасіць на яго не толькі членаў парламентаў дзвюх краін, але і прадстаўнікоў дзелавых колаў. Гэта дапаможа непасрэдна пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж бакамі.

Сёння ў Індыі можна пабачыць 35 найменняў беларускіх тавараў. Гэта на 10 найменняў больш у параўнанні з мінулым годам. Аб'ём беларуска-індыйскага гандлю ў студзені-лютым гэтага года склаў 60,6 мільёна долараў, з якога 36,4 мільёна належаць Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.