Вы тут

Адзін пашпарт на ўвесь ЕАЭС


Гэта можа дапамагчы пры продажы беларускай тэхнікі

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануе разгледзець ратыфікацыю пагаднення
аб увядзенні адзіных формаў пашпарта транспартных сродкаў у ЕАЭС. Паводле інфармацыі прэс-службы Палаты прадстаўнікоў, гэта павінна адбыцца сёння на чарговым пасяджэнні вясенняй сесіі.

Дакумент прадугледжвае, што з 1 ліпеня 2015 года краіны мытнай «тройкі» пяройдуць на адзіны электронны пашпарт транспартных сродкаў. Патрабаванні па яго афармленні і змесце вызначыць ЕЭК. Гэтае пагадненне падпісана ў Маскве летась 15 жніўня прадстаўнікамі Беларусі, Казахстана і Расіі. Пры гэтым Арменія ўжо заявіла, што таксама далучыцца да яго. Для рэалізацыі дакумента плануецца сфарміраваць Адзіны рэестр упаўнаважаных органаў (арганізацый) і арганізацый — вытворцаў транспартных сродкаў (шасі транспартных сродкаў), самаходных машын і іншых відаў тэхнікі, якія ажыццяўляюць афармленне пашпартоў. З дапамогай дакумента плануецца стандартызаваць працэдуру выпіскі пашпартоў транспартных сродкаў у ЕАЭС. Гаворка ідзе пра ўсе віды транспарту, аб'ёмам рухавіка ад 50 куб.см. Да падпісання пагаднення кожная з краін самастойна вызначала парадак рэгістрацыі транспартных сродкаў і патрабаванні, якія вытворца абавязаны выканаць пры пастаўках. З-за гэтага, у прыватнасці, маглі ўзнікаць розныя тэхнічныя бар'еры пры продажы беларускай тэхнікі ў Расіі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?